Уладзімір Нічыпаравіч Семянькоў
Уладзімір Нічыпаравіч Семянько́ў[1] (20 сакавіка 1923 — 26 сакавіка 2007) — вучоны, філосаф і сацыёлаг, кандыдат гістарычных навук (1953), доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1982).
Уладзімір Нічыпаравіч Семянькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1923 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 сакавіка 2007 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | філасофія і сацыялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1953) і доктар філасофскіх навук (1981) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў вёсцы Стражавічы (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці Беларусі). У час Вялікай Айчыннай вайны ў партызанах, камісар партызанскага атрада імя Багдана Хмяльніцкага Сенненскай партызанскай брыгады, капітан. У 1946 годзе скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ, у 1949 годзе — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1949 года працаваў у Беларускім політэхнічным інстытуце на кафедры навуковага камунізму, пасаду загадчыка якой займаў у 1980—1986 гадах. У 1986—1998 гадах — у Інстытуце павышэння кваліфікацыі выкладчыкаў грамадскіх навук пры Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковая дзейнасць У. Н. Семянькова па праблемах грамадскага выхавання і фарміравання асобы, суадносін матэрыяльных, ідэалагічных і духоўных фактараў у працэсе выхавання, станаўлення і дзейнасці вытворчых калектываў. Распрацаваў новыя падыходы да комплекснага вывучэння грамадскага выхавання як сінтэзу грамадскіх адносін і дзейнасці людзей[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Производственный коллектив: труд, среда и воспитание. — Мн., 1975;
- Комплексный характар воспитания. — Мн., 1979;
- Совершенствование социализма и общественное воспитание: вопросы методологии и практики. — Мн.: Беларусь, 1986;
- Формирование нового человека. — Мн.: Беларусь, 1982. — 94 с. — (ХХVI съезд КПСС: новая веха на пути к коммунизму);
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Семеньков Владимир Никифорович (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
Літаратура
правіць- Семянькоў Уладзімір Нічыпаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 323. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Семянькоў Уладзімір Нічыпаравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Вучоныя Беларусі: Семянькоў, Уладзімір Нічыпаравіч (доктар філасофскіх навук; кандыдат гістарычных навук ; 1923—2007)
- Семеньков Владимир Никифорович (руск.) // Праект «Партизаны Беларуси»
- Память народа — электронный банк документов периода Великой Отечественной войны Архівавана 28 кастрычніка 2021. (руск.)
- Музейный комплекс «Дорога памяти» Архівавана 2 лістапада 2021. (руск.)