Уладзімір Паўлавіч Пефціеў

беларускі прадпрымальнік

Уладзiмiр Паўлавiч Пефцiеў (нар. 1 ліпеня 1957) — беларускі бізнесмэн, мецэнат[2] і пісьменнік[3][4].

Уладзімір Паўлавіч Пефціеў
Род дзейнасці бізнесмен, мецэнат, інвестар, пісьменнік, прадпрымальнік
Дата нараджэння 1 ліпеня 1957(1957-07-01) (67 гадоў) ці 1957[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў горадзе Бэрдзянск, Украінская ССР[5].

Прадпрымальніцкая дзейнасць

правіць

Быў саўладальнікам ЗАТ «Белтэхэкспарт», беларускага экспарцёра зброі і ваеннай тэхнікі. У 2012 годзе прадаў сваю долю ў і цалкам спыніў свой удзел у дзейнасці названай групы кампаній[6].

Таксама з'яўляўся саўладальнікам «Спорт-пары», аператара інтэрактыўных гульняў. Іншым саўладальнікам «Спорт-пары» (праз адну з яго кампаній) выступаў Максім Мірны, беларускі тэнісіст і алімпійскі чэмпіён[7].

Быў мінарытарным акцыянерам мабільнага аператара «velcom»[8]. Кампанія ў далейшым была прададзеная «A1 Telekom Austria Group» і стала работаць пад брэндам «A1»[9][10][11].

Офшоры

правіць

Пефціеў быў згаданы ва ўцечках Багамскіх афшораў у 2016 годзе: нібыта ён праз пасярэдніка валодаў трыма кампаніямі на Багамскіх астравах[12].

У 2020 годзе расследаванне, праведзенае «The Times» і «Transparency Networks», паказала, што сям’і Пефціевых належала 12 кватэр у Лондане на агульную суму каля 18 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Гэты партфель быў набыты праз шэраг афшорных кампаній. Сям’я Пефціева не трапіла пад санкцыі, і пакупкі не былі парушэннем санкцый[13].

Санкцыі ЕС і іх ануляванне

правіць

У чэрвені 2011 года Савет Еўрапейскага саюза ўнёс Пефціева і яго кампаніі «БТ Тэлекамунікацыі», «Белтэхэкспарт», «Спорт-пары» в «Чорны спіс»[5][14]. У сакавіку 2012 года санкцыі былі пашыраныя і на іншыя кампаніі Пефціева: «Дзелавая сетка», «Сістэмы інвестыцый і інавацый», "Сен-Ко", «БТ Інвест», Малінаўшчызненскі спіртагарэлачны завод «Аквадзіў», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсэрвіс», «Тэхнасаюзпрыбор»[15][16]. Пры абгрунтаванні санкцый у рашэнні Савета ад 15 кастрычніка 2012 года Пефціеў быў названы асобай, звязанай з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама яго сынамі Віктарам і Дзмітрыем, якая прадстаўляе эканамічныя кансультацыі і з’яўляецца ключавым фінансавым спонсарам рэжыму ў рамках сваіх дзелавых інтарэсаў у кампаніях, якія належаць яму[16] Паводле інфармацыі праваабаронцаў, нават пасля ўвядзення санкцый Пефціеў працягнуў паспяхова весці бізнес у Еўропе, а яго еўрапейскія партнёры актыўна спрабавалі лабіраваць адмену санкцый[17].

12 жніўня 2011 года Пефціеў падаў пазоў супраць Савета ў Еўрапейскім судзе агульнай юрысдыкцыі[18]. Каманда, якая абараняла Пефціева, уключала спецыялістаў у галіне правоў чалавека: прафесара Ельскага ўніверсітэта і былога прэзідэнта Міжамерыканскай камісіі па правах чалавека Майкла Райзмана, а таксама былога дырэктара Дэпартамента міжнароднага права ўніверсітэта Бона Рудольфа Дольцэра. Таксама інтарэсы Пефціева ўяўляла юрыдычная фірма Steptoe & Johnson[19]. Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі прыняў рашэнне на карысць Пефціева і яго кампаній 9 снежня 2014 года, ануляваўшы санкцыі і пастанавіўшы, што Савет Еўрапейскага саюза не змог даказаць свае здагадкі датычна сувязі Пефціева і Лукашэнка[20][21][22].

У 2022 годзе Пефціеў трапіў пад санкцыі Канады[23].

Навукова-тэхнічная дзейнасць

правіць

Унёс уклад у даследаванне і развіццё шэрагу новых тэхналогій у розных галінах, і валодае мноствам патэнтаў. У сваёй працы ён супрацоўнічаў з такімі беларускімі навукоўцамі, як Уладзімір Аляксандравіч Кацько і Сяргей Уладзіміравіч Плятнеў[24][25].

Філантрапічная дзейнасць

правіць

Актыўна спансаваў спартыўныя праекты ў Беларусі. Удзельнічаў у стварэнні, падтрымліваў і кіраваў тэнісным клубам, адказным за трэніроўкі маладых беларускіх спартсменаў, такіх як Вольга Гаварцова і Кацярына Дзегалевіч[26][27]. Пефціеў быў галоўным спонсарам Вікторыі Азаранцы, алімпійскай чэмпіёнкі і першай ракеткі свету, калі той было 11-18 гадоў[28][29]

З 2009 па 2012 год узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыю[30][31]. Максім Мірны выказваў сваю падзяку працы Пефціева ў якасці кіраўніка тэніснай федэрацыі[32].

Рэлігійная спадчына

правіць

Уклад Пефціева у захаванне спадчыны праваслаўнага хрысціянства быў адзначаны ўзнагародамі праваслаўнай царквы[33]. Ён быў вядучым спонсарам аднаўлення храма ў вёсцы Тонеж (скончаны ў 2015), пабудаванага на месцы злачынстваў нацыстаў.[34][35][36]

Гісторыя і мастацтва

правіць

Спансаваў і ў некаторых выпадках быў сааўтарам шэрагу мастацтвазнаўчых і гістарычных публікацый, у асноўным у гістарычнай серыі «У пошуках страчанага» беларускага гісторыка Уладзіміра Ліхадзедава, тамы якой уключаюць[3][37][38]:

  • «Тадэвуш Касцюшка» — пра вядомага палітычнага і ваеннага дзеяча, які ўнёс уклад у станаўленне еўрапейскай і амерыканскай дэмакратыі.
  • «Беларусь праз аб’ектыў нямецкага салдата» — аб перыядзе Першай сусветнай вайны, калі частка сучаснай Беларусі была акупавана нямецкімі войскамі.
  • «Адам Міцкевіч» — аб вялікім паэце і патрыётаў беларускага, польскага і літоўскага народаў.
  • «Аляксандр Неўскі» —аб праваслаўных храмах у гонар ушанаванага рускага святога князя, збудаваных на тэрыторыі шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.
  • «Дзяржаўны банк Расійскай імперыі на паштоўках канца XIX-пачатку XX стагоддзя».
  • «Помнікі, прысвечаныя Айчыннай вайне 1812 года».

Пефціеў таксама з’яўляецца сааўтарам тэматычных выданняў:

  • «1812: Храналогія Айчыннай вайны на старых паштоўках і ў графіцы» — у азнаменаванне 200-годдзя Рускай кампаніі Напалеона I і Айчыннай Вайны 1812 года.[39][40]
  • «Святы Роўнаапостальны Князь Уладзімір»[41][42][43]

У 2017 годзе выдаў кнігу ўласных выказванняў «Афарызмы камбінатара»[44][45][46], прадмову да якой напісаў Энтані Кліфард Грэйлінг, брытанскі філосаф, аўтар больш за 30 кніг па філасофіі і гуманізму.

У 2020 годзе выпусціў кнігу «Цытаты з ненапісаных раманаў і апавяданняў», з прадмовай ад брытанскага аўтара Адама Робертса[4][47].

Пры ўдзеле Пефціева вядзецца праца па ўвекавечанні памяці беларускіх воінаў, якія загінулі на тэрыторыі сучаснай Беларусі падчас паўстанняў XIX стагоддзя, Айчыннай вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў. Былі сабраныя тысячы ўнікальных матэрыялаў, фатаграфій, дакументаў і лістоў, многія з якіх былі ў 2012 годзе прадстаўлены публіцы на выставе ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны[48][49].

Зноскі

правіць
  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 14 жніўня 2024.
  2. В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  3. а б Славное имя. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  4. а б Quotations From Stories Yet To Be Written(недаступная спасылка).
  5. а б Council Decision 2011/357/CFSP of 20 June 2011 amending Decision 2010/639/CFSP concerning restrictive measures against certain officials of Belarus. Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
  6. Российский бизнесмен купил белорусского экспортера вооружений «Белтехэкспорт». Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  7. Бизнес-успехи Максима Мирного. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  8. Velcom на перепродажу?(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 14 красавіка 2022.
  9. Velcom был продан за 556 млн. долларов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2020. Праверана 14 красавіка 2022.
  10. Telekom Austria Group Finalizes Acquisition of Velcom as Agreed.(недаступная спасылка)
  11. velcom окончательно становится A1. Что это значит для абонентов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2021. Праверана 14 красавіка 2022.
  12. Belarus dictator’s ‘bagman’ Vladimir Peftiev, once a Malta resident, named in ICIJ’s Bahamas offshore leaks. Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
  13. £18m London homes of Belarusian businessman. Архівавана з першакрыніцы 28 снежня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  14. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017.
  15. ФК «Дынама» (Менск), гіпэрмаркеты «Прастор» і судзьдзя Каваленкі трапілі ў «чорны сьпіс» ЭЗ Архівавана 22 красавіка 2020. // Наша Ніва/Европейское радио для Беларуси, Андрэй Елісееў
  16. а б EUR-Lex — 32012D0642 — EN — EUR-Lex (англ.). eur-lex.europa.eu. Архівавана з першакрыніцы 22 жніўня 2021. Праверана 18 жніўня 2021.
  17. European Policy of Sanctions Runs into Trouble. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 23 лютага 2021.
  18. Action brought on 12 August 2011 — Peftiev v Counci.
  19. The Aim of Sanctions is to Hurt.
  20. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑440/11. Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  21. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑441/11. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  22. Judgment of the General Court (First Chamber) 9 December 2014 In Case T‑439/11.
  23. Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Баскіна, Шакуціна і Пефціева. Новы Час (6 красавіка 2022). Праверана 12 красавіка 2023.
  24. Method of combined treatment of maligant tumors.
  25. Пефтиев Владимир Павлович. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  26. Владимир Пефтиев сменил Михаила Павлова на посту главы БТА. Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  27. Белорусский теннис возглавил руководитель «Белтехэкспорта» В.Пефтиев. Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  28. Спарринг-партнер Азаренко и тренер Волчкова: Редфу, «физика» и психология стали причинами кризиса, в котором находится экс-первая ракетка мира(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
  29. «Наш теннис не отвечает Вике взаимностью». Бывшие боссы федерации тенниса — про Азаренко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2019. Праверана 14 красавіка 2022.
  30. Шакутин сменил Пефтиева во главе Белорусской теннисной федерации. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2015. Праверана 30 красавіка 2012.
  31. Белорусскую теннисную федерацию возглавил руководитель «Белтехэкспорта»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
  32. Max 'The Beast' Mirnyi Finally Rests. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2018. Праверана 23 лютага 2021.
  33. На какие средства живет белорусская церковь(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лістапада 2020. Праверана 14 красавіка 2022.
  34. Пефтиев профинансировал восстановление храма в «полесской Хатыни»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 14 красавіка 2022.
  35. Memorial church on the cite of the original one burned down by Nazis is consecrated in Belarus. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2017. Праверана 4 снежня 2016.
  36. В белорусской деревне Тонеж освящен храм-памятник, установленный на месте сожженной нацистами церкви с верующими. Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  37. Уладзімір Ліхадзедаў: «Мару стварыць прыватны музей кнігадрукавання». Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  38. Спажыва для розуму і душы. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  39. Запечатленные моменты славы. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 3 снежня 2016.
  40. Национальная книжная палата Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  41. Полоцкую епархию посетил Уполномоченный по делам религий и национальностей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  42. Известные коллекционеры издали альбом в честь святого равноапостольного князя Владимира. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.
  43. Ревнителям белорусской культуры. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2020. Праверана 23 лютага 2021.
  44. Maxims of a Man of Schemes. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
  45. Maxims of a Man of Schemes (English and Russian Edition). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2017. Праверана 7 лістапада 2017.
  46. Aforizmy kombinatora.
  47. Quotations From Stories Yet To Be Written.
  48. В Минске открылась выставка гравюр с участием экспонатов из коллекции Пефтиева.
  49. Скажи-ка, дядя, ведь недаром!. Архівавана з першакрыніцы 20 снежня 2016. Праверана 4 снежня 2016.