Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін

удзельнік рэвалюцыйнага руху

Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін (сапр. Галкін; 22 студзеня 1861, Магілёў — 22 ліпеня 1925) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, філосаф, гісторык і публіцыст. Член КПСС з 1895 года[1].

Уладзімір Піліпавіч Горын-Галкін
Род дзейнасці рэвалюцыянер, публіцыст, выкладчык, філосаф, гісторык
Дата нараджэння 22 студзеня 1861(1861-01-22)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 ліпеня 1925(1925-07-22) (64 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у

Біяграфія правіць

За ўдзел у студэнцкіх хваляваннях у 1882 адлічаны з Харкаўскага ветэрынарнага інстытута. Ствараў нарадавольчыя гурткі ў Сімферопалі, Адэсе. У 1887 годзе за ўдзел у Паўднёвай Нарадавольчай арганізацыі арыштаваны і сасланы на 10 гадоў у Верхаянск[1].

Удзельнік стварэння Сібірскага сацыял-дэмакратычнага саюза  (руск.) (1901), член Саратаўскага камітэта РСДРП (1902-03), працаваў у сацыял-дэмакратычных арганізацыях Растова-на-Доне, Баку, Тыфліса, Кутаісі. Супрацоўнічаў у газеце «Іскра»[1].

Дэлегат II з'езда РСДРП  (руск.), бальшавік. Падтрымліваў У. І. Леніна ў барацьбе супраць ліквідатараў  (руск.) і адзавістаў  (руск.). Са жніўня 1917 года ў Петраградскім камітэце РСДРП(б). У складзе ВРК удзельнічаў у падрыхтоўцы Кастрычніцкага ўзброенага паўстання[1]. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі адзін з арганізатараў Наркамата замежных спраў  (руск.) у Маскве. З 1918 года на кіруючай ваенна-палітычнай працы ў Чырвонай Арміі, пасля 1920 года на навукова-педагагічнай працы ў Маскве[1].

Аўтар кнігі па марксісцкай філасофіі[1], апублікаванай пад псеўданімам «Н. Грабовский».

Зноскі

  1. а б в г д е Горин-Галкин Владимир Филиппович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 164. — 737 с.