Уільям Стайран
Уільям Ста́йран[10] (англ.: William Styron, 11 чэрвеня 1925 — 1 лістапада 2006) — амерыканскі пісьменнік і публіцыст. Лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі 1968 года. Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і літаратуры.
Уільям Стайран | |
---|---|
англ.: William Styron | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лістапада 2006[4][1][…] (81 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Susanna Styron[d] і Alexandra Styron[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, ваенны |
Гады творчасці | 1951 — 2006 |
Жанр | драма, раман, Аўтабіяграфія, літаратурная крытыка, script[d][8][9] і эсэ |
Мова твораў | англійская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў горадзе Ньюпарт-Ньюс (штат Вірджынія, ЗША). Скончыў Дэвідсан-каледж у Дарэме (Паўночная Караліна). У 1943—1945 гадах служыў у марской пяхоце ЗША на Ціхім акіяне. У 1947 годзе скончыў Універсітэт Дзьюка і атрымаў ступень бакалаўра мастацтваў па англійскай мове.
У 1950-х гадах быў у складзе супольнасці амерыканскіх эмігрантаў у Парыжы. У 1953 годзе стаў рэдактарам-кансультантам часопіса Paris Review.
Памёр ад пнеўманіі на востраве Мартас-Він’ярд (штат Масачусетс).
ТворчасцьПравіць
Дэбютаваў у друку як пісьменнік у 1945 годзе. На яго творчасць паўплывалі Уільям Фолкнер і экзістэнцыялісты (раман «І падпаліў гэты дом», 1960)[10]. У 1967 годзе выйшаў гістарычны раман «Прызнанні Ната Тэрнера» (The Confessions of Nat Turner). Сярод твораў Уільяма Стайрана маральна-філасофскі раман «Выбар Сафі», 1979, экранізаваны ў 1982 годзе), аповесці «Знікаю ў цемры» (1951), «Доўгі марш» (1952), зборнікі эсэ і публіцыстыкі.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б William Styron // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ William Styron // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.nytimes.com/2006/11/01/books/01cnd-styron.html?ref=books
- ↑ http://www.boston.com/bostonglobe/regional_editions/globe_west/west/waltham/
- ↑ http://query.nytimes.com/gst/fullpage.html?res=990DEEDC133FF931A35752C1A9609C8B63
- ↑ http://www.nytimes.com/2009/11/22/books/review/Letters-t-STYRONANDTHE_LETTERS.html
- ↑ http://www.cduniverse.com/productinfo.asp?pid=9013683
- ↑ http://www.jonathanrosenbaum.net/2013/01/william-styron-vs-richard-burton-viewed-posthumously/
- ↑ а б БелЭн, 2002
ЛітаратураПравіць
- Лявонава Е. А. Стайран Уільям // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 130. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).