Уладзімір Мітрафанавіч Кур’ян

(Пасля перасылкі з У. Кур’ян)

Уладзімір Мітрафанавіч Кур’я́н (нар. 25 сакавіка 1954, Мінск) — беларускі кампазітар.

Уладзімір Мітрафанавіч Кур’ян
Дата нараджэння 25 сакавіка 1954(1954-03-25) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Дзмітрый Браніслававіч Смольскі
Прафесіі кампазітар
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў у 1984 годзе Беларускую кансерваторыю па класе Дз. Смольскага. З 1984 года загадчык музычны часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1985 года, член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 2001 года.

Творчасць правіць

Яго творчасць адметная тэатральнасцю мыслення, спалучэннем сучасных сродкаў выразнасці акадэмічных і масавых жанраў, нацыянальнай характэрнасцю, незвычайнымі тэмбрава-каларыстычнымі вырашэннямі. Сярод твораў: рок-опера «Масфан» на ўласнае лібрэта (пастаўлены ў 1976 годзе), опера «Фантазія» паводле Казьмы Пруткова (1984), мюзіклы «Ідылія» паводле В. Дуніна-Марцінкевіча (пастаўлены ў 1993 годзе) і «Карлік Нос» паводле В. Гаўфа (пастаўлены ў 1998), вакальна-сімфанічныя паэма «Памяці маці» на словы Р. Барадуліна (1985), канцэрт для цымбалаў і камернага аркестра (1989); сюіта «Капыльскія дудары», паэмы «Жураўліная песня Палесся» і «Курган» для народнага аркестра, «Вясковая сюіта» ддя ансамбля народных інструментаў, варыяцыі «Перазвоны» для цымбалаў, сюіта для фартэпіяна і чытальніка «Вясёлая нядзелька», вакальны цыкл на вершы Р. Бёрнса, «Чатыры сны» для голасу і альта, 3 струнныя квартэты (1984, 1987, 1990); музыка да драматычных спектакляў («Гаральд і Мод» К. Хігінса і Ж.-К. Кар’ера, «Ажаніцца — не журыцца» Далецкіх і М. Чарота, «Тутэйшыя» Я. Купалы, «Дракон[ru]» Я. Шварца, «Інтымны тэатр Е. Міровіча»), кінафільмаў і інш.

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія Беларусі (1992).

Літаратура правіць