Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя
Уладзімір Аляксандравіч Чанту́рыя (28 чэрвеня 1923, Баку — 28 лістапада 1988, Мінск) — беларускі архітэктар, гісторык архітэктуры, педагог. Доктар архітэктуры (1965), прафесар (1968). Бацька архітэктара Юрыя Чантурыі.
Уладзімір Аляксандравіч Чантурыя | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1923 ці 1923[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1988 ці 1988[1] |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Юрый Уладзіміравіч Чантурыя |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар архітэктуры (1965) |
Навуковае званне | |
Партыя | |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1947 годзе Азербайджанскі індустрыяльны інстытут. У 1947—1949 у інстытуце «Белдзяржпраект» у Мінску, АН БССР, з 1953 выкладчык БПІ, з 1969 загадчык кафедры тэорыі і гісторыі архітэктуры. Член КПСС з 1953 года[2].
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар навуковых прац, прысвечаных даследаванню і прапагандзе архітэктурнай спадчыны Беларусі, у т.л.: «Архітэктура Беларусі канца XVIII — пачатку XIX ст.» (Мінск, 1962), «Гісторыя архітэктуры Беларусі, дакастрычніцкі перыяд» (Мінск, 1969), падручнік для ВНУ «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (Мінск, 1977), «Беларускі экватар» (Мінск, 1981, у суаўтарстве), «Архітэктурныя помнікі Беларусі» (Мінск, 1982), «Атлас помнікаў архітэктуры і мемарыяльных комплексаў Беларусі» (Мінск, 1983, у суаўтарстве), «Помнікі архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі» (Мінск, 1986), «З гісторыі беларускай архітэктуры» — у кнізе «Навука і чалавецтва» (Масква, 1966), «Архітэктура канца XVIII — пачатку XIX ст.» — у кнізе «Усеагульная гісторыя архітэктуры» (Масква, 1968)[2].
Кіраваў абмерамі помнікаў беларускай архітэктуры (1954—1970) і абследаваннем гістарычных гарадоў БССР (1970—1982). Удзельнічаў у стварэнні ПДП гістарычных цэнтраў Гродна (1970) і Віцебска (1972)[2].
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980)[2] за кнігу «Гісторыя архітэктуры Беларусі» (дакастрычніцкі перыяд, 2-е выд., 1977).
Творы
правіць- Архитектура Белоруссии конца XVIII — начала XIX века. Мн., 1962;
- Архитектура конца XVIII — начала XIX вв. // Всеобщая история архитектуры. М., 1968. Т. 6;
- Из истории белорусского зодчества // Наука и человечество. М., 1977;
- Архитектурные памятники Белоруссии. Мн., 1982;
- Атлас памятников архитектуры и мемориальных комплексов Белоруссии. Мн., 1983;
- История архитектуры Белоруссии. Т. 1 (Дооктябрьский период). 3 изд. Мн., 1985;
- Белоруссия, Литва, Латвия, Эстония. М., 1986 (у сааўт.);
- Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии. Мн., 1986;
- Белорусский «экватор». 2 изд. Мн., 1988 (у сааўт.).
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ а б в г Чантурия Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
правіць- Чантурия Владимир Александрович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Чантурыя Уладзімір Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Чантурыя Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 215.
- Воинов А. П., Воинов А. А. Устремленность // Стр-во и архитектура Белоруссии. 1983. № 3. (руск.)