Карл Фердынанд Браўн
Карл Фердынанд Браўн (ням.: Karl Ferdinand Braun; 6 чэрвеня 1850, Фульда — 20 красавіка 1918, Нью-Ёрк) — нямецкі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1909 годзе сумесна з Г. Марконі «за выдатны ўклад у стварэнне бесправаднай тэлеграфіі».
Інтэнсіўна ўдзельнічаў у распрацоўцы тэхнічнага прымянення электрамагнітных хваль. Вынаходнік кінескопа (катодна-прамянёвай трубкі). У нямецкамоўных краінах кінескоп да гэтага часу называюць трубкай Браўна.
Карл Фердынанд Браўн | |
---|---|
ням.: Karl Ferdinand Braun | |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1850[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 красавіка 1918[3][1][…] (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Amélie Bühler[d] |
Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Аўгуст Кунт[d] і Георг-Герман Квінке[d][6] |
Вядомыя вучні | Леанід Ісаакавіч Мандэльштам і Jonathan Zenneck[d] |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1909) |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стваральнік навуковай школы па радыёфізіцы.
Біяграфія
правіцьСкончыў Берлінскі ўніверсітэт у 1872 годзе. З 1876 года прафесар Марбургскага ўніверсітэта, з 1883 года Вышэйшай тэхнічнай школы ў г.Карлсруэ, з 1885 года Цюбінгенскага ўніверсітэта (заснавальнік і кіраўнік Фізічнага інстытута пры ім). У 1880—1883 гадах і з 1895 года ў Страсбургскім універсітэце (прафесар і дырэктар Фізічнага інстытута). З 1915 года ў ЗША.
Аўтар навуковых прац па радыётэхніцы, радыёфізіцы, бесправаднай телеграфіі. Выявіў аднабаковую праводнасць у крышталях сульфідаў металаў (1874), што прывяло да стварэння крыштальнага дэтэктара. Абгрунтаваў прапанаванае А. Л. Ле Шацелье правіла зрушэння тэрмадынамічнай раўнавагі (1887). Сканструяваў першую электронна-прамянёвую трубку (трубка Браўна, 1897). Вынайшаў вагальны контур значнай ёмістасці з малым затуханнем (ланцуг Браўна, 1898). Вынайшаў і запатэнтаваў (1899) індуктыўную сувязь паміж раздзеленымі антэнай і іскравым разраднікам праз высокачастотны трансфарматар (перадатчык Браўна), што дазволіла выпрамяняць у прастору значна большую энергію. Прапанаваў некалькі тыпаў антэн, у т.л. рамачную (1913).
Член-карэспандэнт Берлінскай АН (1914).
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Ferdinand Braun // Ferdinand Braun
- ↑ Ferdinand Braun // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Браун Карл Фердинанд // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ (unspecified title) Праверана 23 сакавіка 2021.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 472 с.: іл.
Спасылкі
правіць- А. И. Климин, В. А. Урвалов. Фердынанд Браўн — лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі // «Электросвязь» № 8, 2000 г. (на сайце «Виртуальный компьютерный музей») (руск.)
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Сайт, прысвечаны катода-прамянёвай трубцы (англ.)