Фердынанд III (вялікі герцаг тасканскі)

Фердынанда III (італ.: Ferdinando III d'Asburgo-Lorena; 6 мая 1769, Фларэнцыя — 18 чэрвеня 1824, Фларэнцыя) — вялікі герцаг тасканскі ў 1790—1801 і 1814—1824 гадах, курфюрст і вялікі герцаг Зальцбурга ў 1803—1806 гадах, вялікі герцаг вюрцбургскі ў 1806—1814 гадах.

Фердынанда III
італ.: Ferdinando III d'Asburgo-Lorena
Фердынанда III.
Фердынанда III.
Герб Габсбургска-Латарынгскага дому
Герб Габсбургска-Латарынгскага дому
Сцяг Вялікі герцаг Тасканы
1790 — 1801
(пад імем Фердынанда III)
Папярэднік П'етра Леапольда I
Пераемнік Людовік I
1814 — 1824
Папярэднік Эліза Банапарт
Пераемнік Леапольд II
Нараджэнне 6 мая 1769(1769-05-06)[1][2][…]
Смерць 18 чэрвеня 1824(1824-06-18)[1][2][…] (55 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Бацька Леапольд II Габсбург
Маці Марыя Луіза Іспанская[d]
Жонка Марыя-Луіза Бурбон-Сіцылійская[d][7] і Марыя Фердынанда Саксонская[d][7]
Дзеці Леапольд II[d], Марыя Тэрэза Тасканская[d], Archduke Franz Leopold, Hereditary Grand Duke of Tuscany[d][8], Archduchess Maria Luisa of Austria[d][8], Archduchess Carolina Ferdinanda of Austria[d][8] і NN of Habsburg-Lorraine[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітык
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна Order of Saint Stephen of Hungary Ордэн Жалезнай кароны кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна Knight Grand Cross of the Order of Saint Ferdinand and of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Фердынанд быў другім сынам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Леапольда II і Марыі Луізы, інфанты Іспанскай. Ён атрымаў у спадчыну ад бацькі Вялікае Герцагства Тасканскае ў 1790 годзе. Быўшы аматарам мастацтва, ён дадаў да збору сваіх продкаў Медычы некалькі новых набыццяў, уключаючы Рафаэлеву «Мадонну дэль Грандука».

Высілкамі англічан ён выступіў супраць Францыі, за гэта яго землі ў 1796 годзе былі акупаваны арміяй Напалеона Банапарта, а ў 1799 годзе канчаткова заваяваны. Ён кіраваў Тасканай да 1801 года, калі Напалеон ператварыў яго герцагства ў каралеўства Этрурыі і аддаў сваёй сястры Элізе. У кампенсацыю Фердынанд атрымаў Зальцбургскае курфюрства.

Паводле Прэсбургскага міру 1805 года Фердынанд быў вымушаны саступіць Зальцбург, але атрымаў створанае для яго Вялікае Герцагства Вюрцбург. Ён заставаўся кіраўніком у ім да падзення Напалеона ў 1814 годзе, пасля чаго зноў вярнуўся ў Таскану.

Памёр у Фларэнцыі ў 1824 годзе, яго спадчыннікам стаў яго сын Леапольд.

Сям’яПравіць

З 1790 года быў жанаты на Луізе Марыі Бурбон-Сіцылійскай (17731802), дачцы Фердынанда I і Марыі Караліны Аўстрыйскай. Дзеці:

У 1821 годзе Фердынанд жаніўся ў другі раз на Марыі Фердынандзе Саксонскай (17961865), дзяцей у іх не было.

Зноскі

  1. а б Ferdinand III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Ferdinando III Erzherzog von Österreich Granduca di Toscana // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Toscana, Ferdinand III. Joseph Johann Baptist Großherzog // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 46. — S. 172.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  5. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand III. (Großherzog von Toscana) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 195.
  6. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118686763 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  7. а б (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. а б в Lundy D. R. The Peerage