Фларыян Бохвіц

філосаф-мараліст

Фларыян Бохвіц (4 мая 1799, мястэчка Мір (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці) — 9 верасня 1856, маёнтак Вашкоўцы, цяпер у складзе в. Ураджайная) — беларуска-польскі асветнік, філосаф-мараліст, пісьменнік[1].

Фларыян Бохвіц
Florian Bochwic
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 4 мая 1799(1799-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 верасня 1856(1856-09-09) (57 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Бацька Рамуальд Бохвіц[d]
Маці Анеля з Борзабагатых[d]
Жонка Паўліна з Маеўскіх[d]
Дзеці Ян Отан Бохвіц, Раман Бохвіц, Люцыўш Бохвіц
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці адвакат (Наваградская асацыяцыя адвакатаў), асветнік, філосаф, пісьменнік
Мова твораў польская
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Паходзіў з сям'і памешчыка. Бацька Рамуальд Бохвіц быў пратэстантам, маці, Анелія Борзабагатая — каталічка, выхавала сына ў духу сваёй веры.

Вучыўся ў канвінкце дамініканцаў у Нясвіжы, на юрыдычным факультэце Кіеўскага, затым Віленскага ўніверсітэтаў. Працаваў адвакатам у Навагрудку. Уваходзіў у Наваградскую асацыяцыю адвакатаў[1].

Ажаніўся з Паўлінай Маеўскай, стрыечнай пляменніцай маці Адама Міцкевіча. У 1838 набылі ў Чарнецкіх маёнтак Вошкаўцы (цяпер Фларыянаў, Ляхавіцкі раён), дзе і жыў разам з сям'ёю да сваёй смерці. Займаўся тут гаспадаркай, літаратурнай працай, дабрачыннай дзейнасцю. Яго маёнтак наведвалі знакамітыя літаратары і філосафы.

Пахаваны на старых могілках у вёсцы Дарава. У 1960-70-я магіла Бохвіца была разрабаваная. Помнік з надпісам Twoj przyklad niech nam pokazuje drogi prawdy не знойдзены. Знаходзіцца пад аховаю дзяржавы. Нягледзячы на гэта, у 2003 годзе магіла знішчана і ў той самы год на ёй з'явіліся новыя пахаванні.

Творчасць

правіць

Імкнуўся прымірыць філасофію і «боскае адкрыццё», рэлігію з навукай. Супрацьлегласць зыходных прынцыпаў абумовіла супярэчнасць філасофскіх і этыка-педагагічных поглядаў. Педагагічная праграма Бохвіца грунтавалася на прынцыпах асветы і рэлігійнай маралі. Галоўнай мэтай выхавання лічыў ўдасканаленне розуму і пачуццяў. Выступаў з патрабаваннем прыняць такую сістэму выхавання і адукацыі, якая рыхтавала б людзей, карысных грамадству, высока ацэньваў ролю натуральных навук у працэсе пераўтварэння свету[1].

 
«Асновы маіх думак і пачуццяў». 1841

У 1838 годзе Вільні на польскай мове выйшла яго кніга «Выява думкі. На памятку маёй жонцы і дзецям» (другое выданне выйшла ў 1839 годзе). Працяг гэтай маральна-філасофскай працы — «Выява маёй думкі пра мэты існавання чалавека» (Вільня, 1841). Першая кніга ў перапрацаваным выглядзе выйшла ў 1842 годзе пад назваю: «Асновы маіх думак і пачуццяў». Выдаў «Думкі пра выхаванне чалавека» (Вільня, 1847)[1].

Зноскі

  1. а б в г Бохвиц Флориан // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 78. — 737 с.