Францішак Кісель
Францішак Кісель (1 красавіка 1959, в. Мосар Глыбоцкага раёна, Віцебская вобласць) — каталіцкі пралат, апостальскі адміністратар Віцебскай дыяцэзіі ў 2013.
Францішак Кісель | |
---|---|
Адукацыя | |
Нараджэнне |
1 красавіка 1959 (65 гадоў) |
Біяграфія
правіцьСкончыў Віцебскі тэхнікум сувязі. Служыў у войску. У 1982-1987 гадах вучыўся ў Рыжская каталіцкая духоўная семінарыя ў Рызе, дзе ў 1987 годзе атрымаў прэзбітарскае пасвячэнне. Працаваў вікарыем у марыйным санктуарыі ў Аглоне (Латвія).
Затым працаваў пробашчам у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Браславе. З 1992 года — пробашч парафіі Св. Андрэя Баболі ў Полацку. З 1999 года — Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі[1].