Франц Іванавіч Сіўко

(Пасля перасылкі з Франц Сіўко)

Франц Іванавіч Сіўко (псеўднім Францішак Анашка; нар. 3 мая 1953, в. Вята, Мёрскі раён, Полацкая вобласць, БССР) — беларускі празаік, публіцыст, педагог. Лаўрэат прэміі «Гліняны Вялес» (2015).

Франц Іванавіч Сіўко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 мая 1953(1953-05-03) (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці публіцыст, пісьменнік, журналіст, выкладчык універсітэта
Гады творчасці з 1986
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Біяграфія правіць

Вучыўся ў Міжрэчанскай пачатковай і Павяцкай сярэдняй школах на Мёршчыне. Вышэйшую адукацыю атрымаў на філалагічным факультэце Белдзяржуніверсітэта (1975).

З 1975 па 1980 гады выкладаў рускую мову і літаратуру, этыку ў сярэдняй школе № 2 горада Верхнядзвінска. У 1980 годзе пераехаў на сталае жыццё ў Віцебск. Настаўнічаў у сярэдніх школах № 29, 30, 12. Працаваў намеснікам дырэктара школы, карэспандэнтам-арганізатарам у сістэме прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі, стыльрэдактарам і перакладчыкам у газеце «Віцебскі рабочы». З 1993 па 2010 гады выкладаў курс прафесійнай лексікі беларускай мовы ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Пасля незаключэння ў 2010 годзе, у час ідэалагічнага ціску на членаў непадуладнага пісьменніцкага саюза, кантракта на далейшую выкладчыцкую дзейнасць быў прыбіральшчыкам пры культава-рэлігійнай установе, карэктарам у выдавецтве. У 1995 годзе праслухаў курс лекцый па гісторыі сусветнай і польскай хрысціянскай культуры ў Летнім універсітэце польскай культуры ў Рыме. Пад псеўданімам Францішак Дубраўскі супрацоўнічае з каталіцкім часопісам «Ave Maria». Цягам шэрагу гадоў з’яўляўся сябрам рады Таварыства беларускай мовы Віцебшчыны. У верасні 1986 г. выступіў у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з допісам «Прашу вызваліць…», які паклаў пачатак шырокай дыскусіі аб становішчы роднай мовы ў тагачасным айчынным грамадстве.   

Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1993 года, Беларускага ПЭН-цэнтра (да 2017 г.). З 1999 па 2009 год — старшыня Віцебскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Творчасць правіць

Сталую літаратурную працу пачаў у 1983 годзе. Аўтар трынаццаці кніг прозы. Творы друкаваліся ў калектыўных зборніках «Дзвіна» (1992, 2000), «Карані» (1994), «Край» (1997), «Ратуша» (2016—2019), у часопісе Саюза пісьменнікаў Паўднёвай Асеціі «Фидиуаг» (2001, 2004), у штотыднёвіках «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Новы час», у часопісах «Дзеяслоў», «Маладосць», «Полымя», «ARCHE», «Нёман», «Беларусь», у канфесійных каталіцкіх выданнях «Наша вера», «Ave Maria, перакладаліся на асецінскую, балгарскую, рускую мовы. Аўтар публіцыстычных артыкулаў па праблемах сучаснага жыцця, у прыватнасці моўнай сітуацыі ў краіне, захавання духоўнай спадчыны і інш. Пісьменніцкую працу заўсёды сумяшчаў з педагагічнай. Аўтар метадычных матэрыялаў «Гістарычныя ўмовы развіцця беларускай мовы» (1997), метадычнай распрацоўкі (у сааўтарстве) «Культура маўлення і дзелавыя зносіны спецыяліста» (2010) для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей.

У творчасці закранае маральна-этычныя і сацыяльныя праблемы, даследуе асаблівасці ментальнасці беларускага грамадства на пераломных гістарычных этапах у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей. Аддае перавагу жанрам прыпавесці і кароткіх запісаў-эсэ. Для яго творчай манеры характэрныя займальнасць сюжэта, своеасаблівасць прыёмаў мастацкага ўвасаблення аўтарскай задумы, шырокае выкарыстанне лексікі абмежаванага ўжывання, у прыватнасці дыялектызмаў, як сродку характарыстыкі персанажа і выяўлення яго экзістэнцыйнай і грамадзянскай сутнасці.

Узнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

  • «З чым прыйдзеш» (1991)
  • «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў» (1997)
  • «Удог» (2001)
  • «Ягня ахвярнае» (2003)
  • «Бялячык» (2003)
  • «Асіметрыя» (2005)
  • «Дзень бубна» (2008)
  • «Выспы» (2011)
  • «Эдэм» (2014)
  • «Плебейскія гульні» (2015)
  • «Штрыхкоды» (2017)
  • «Раз — шкілет, і два — шкілет» (2019)
  • «Дыялог» (у сааўтарстве з Ю. Станкевічам, 2020)

Зноскі

Літаратура правіць

  • Сіўко Франц // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Сіўко Франц // Пісьменнікі Віцебшчыны : даведнік / рэд. Ф. І. Сіўко. — Віцебск, 2001. — С. 77—79.
  • Марціновіч А. Кавальчук у ролі … Шэрлака Холмса / А. Марціновіч // Полымя. — 1998. — № 4. — С. 305—309. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Апошняе падарожжа ў краіну ліваў».
  • Марціновіч А. Удог — увасабленне бяспамяцтва / А. Марціновіч // Полымя. — 2002. — № 3 −4. — С. 271—276. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Удог».
  • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч / І. Штэйнер // ЛІМ. — 2002. — 22 сак. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Удог».
  • Панізнік С. З-пад паўночнай Ніягары / С. Панізнік // Голас Радзімы. — 2003. — 22 тр.
  • Андрэйчанка Т. Дрэва, падобнае на Беларусь / Т. Андрэйчанка // ЛІМ. — 2003. — 28 ліст.
  • Бароўка В. Франц Сіўко / у зб. «Літаратурныя постаці Віцебшчыны: гісторыя і сучаснасць». — Віцебск: УА «ВДУ імя П. М. Машэрава». — 2008. — С. 126—144.
  • Галубовіч Л. Што пасееш — тое пажнеш / Л. Галубовіч // ЛІМ. — 2006. — 6 студз.
  • Штэйнер І. Сіметрыя пошукаў і знаходак / І. Штэйнер // ЛІМ. — 2006. — 6 студз.
  • Шынкарэнка В. Сіўко: прыняцце і пераадоленне межаў / У зб. «Нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах». — Гомель. — 2007. — Т.2. — С. 170—174.
  • Чарнякевіч, Ц. Сны аб Беларусі / Ц. Чарнякевіч // ЛіМ. — 2008. — 21 ліст
  • Максімюк Я. Вечнае пракляцце і вечны колазварот / Ян Максімюк / Наша Ніва. — 2009. — 2 лют.
  • Кісліцына Г. Чалавек постмадэрну ў сучаснай беларускай літаратуры / Г. Кісліцына. — Мн.: Права і эканоміка, 2010. — С. 109—118.
  • Штэйнер І. Добры дзень, Франц Іванавіч! (маральны імператыў творчасці Ф. Сіўко) / у кн. «Bis repetite placent». — Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2013. — С. 143—156.
  • Кісліцына Г. Жыццёвы сцэнарый асобы ў прозе Франца Сіўко / Г. Кісліцына // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. — 2014. — № 3. — С. 96—99.
  • Алейчанка Ю. Откуда мы пришли? Кто мы? Куда мы идем? / Ю. Алейчанка // Неман. — 2014. — № 12. — С. 204—208. — Рэц. на кн. Ф. Сіўко «Эдэм».
  • Кошман П. Мастацкая канструкцыя нацыянальнага вобраза свету ў аповесці Ф. Сіўко «Удог» / П. Кошман // Мозыр : МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2016. — С. 109—111.