Франц фон Штук
Франц фон Штук (ням.: Franz von Stuck; 23 лютага 1863— 30 жніўня 1928) — нямецкі жывапісец і скульптар.
Франц фон Штук | |
---|---|
ням.: Franz von Stuck | |
![]() Аўтапартрэт у майстэрні. 1905 | |
Імя пры нараджэнні | Franz von Stuck |
Дата нараджэння | 23 лютага 1863 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 жніўня 1928 (65 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Mary von Stuck[d] |
Род дзейнасці | скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, архітэктар, настаўнік, графік |
Месца працы | |
Жанр | партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сімвалізм, мадэрн |
Вядомыя працы | карціны, віла Штука |
Уплыў | Арнольд Бёклін |
Уплыў на |
Мюнхенскі сецэсіён, Васіль Кандзінскі Паўль Клее |
Узнагароды | |
![]() |
Сын вясковага млынара, Франц фон Штук вучыўся ў Каралеўскай школе мастацтваў і рамёстваў у Мюнхене, а затым у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Фон Штук захапляўся новымі мастацкімі тэхнікамі і жанрамі і разам з Вільгельмам Трубнерам заснаваў у 1892 г. Мюнхенскі сэцэсіён.
З 1895 Штук - прафесар Акадэміі мастацтваў, сярод яго вучняў - Васіль Кандзінскі, Паўль Клее, Іозеф Хенгэ, Георг Карс, Паўль Штольрайтэр і Генрых Штрыфлер. У 1906 г. Франц фон Штук атрымаў дваранскі тытул. У адным шэрагу з Францам фон Ленбахам і Фрыдрыхам Аўгустам фон Каўльбахам фон Штук з'яўляецца яскравым прадстаўніком мюнхенскай школы выяўленчага мастацтва.
Натхнёны творчасцю Арнольда Бёкліна, Штук пісаў карціны на сюжэты з свету фантазій і алегорый, сімвалічныя вобразы, як, напрыклад яго «Грэх» (1893) і «Вайна» (1894). Многія з яго буйнафарматных твораў адрознівае двухсэнсоўна-эратычная атмасфера.
ГалерэяПравіць
Грэх. 1893. Новая пінакатэка. Мюнхен
Мары ў чырвоным капялюшыку. 1902. Прыватная калекцыя. Мюнхен
Ціла Дзюр'е ў вобразе Цырцэі. 1889. Старая нацыянальная галерэя. Берлін
Сусана і старцы. 1913. Прыватная калекцыя
Вясна. 1909. Музей зямлі Гесэн. Дармштат
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118619543 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Штук Франц фон // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 27 лютага 2016.
ЛітаратураПравіць
- Jo-Anne Birnie Danzker u.a. (Hrsg.): Franz von Stuck und die Photographie. Inszenierung und Dokumentation. Prestel, München 1996, ISBN 3-7913-1657-5 (каталог выстаўкі)
- Claudia Gross-Roath: Das Frauenbild bei Franz von Stuck. VDG, Weimar 1999, ISBN 3-89739-070-1.
- Birgit Jooss: Ateliers als Weihestätten der Kunst. Der „Künstleraltar“ um 1900. Verein zur Förderung der Villa Stuck, München 2002, ISBN 3-923635-45-1.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франц фон Штук