Фрыц Габер
Фрыц Габер (ням.: Fritz Haber; 9 снежня 1868, Брэслау — 29 студзеня 1934, Базель) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1918), якую Габер атрымаў за яго ўклад у ажыццяўленне сінтэзу аміяку, неабходнага для вытворчасці ўгнаенняў і выбухоўкі. Габер сумесна з Максам Борнам прапанаваў цыкл Борна-Габера, як метад ацэнкі энергіі крышталічнай рашоткі цвёрдых рэчываў, утвораных іоннымі сувязямі. Габера называюць «бацькам хімічнай зброі» за яго працы ў галіне распрацоўкі і прымянення хлору і іншых атрутных газаў падчас Першай сусветнай вайны.
Фрыц Габер | |
---|---|
ням.: Fritz Haber | |
![]() | |
Дата нараджэння | 9 снежня 1868[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1934[5][1][…] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Clara Immerwahr[d] і Charlotte Haber[d] |
Дзеці | Hermann Haber[d] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, інжынер, навуковы работнік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | Фізічная хімія |
Месца працы | Швейцарская вышэйшая тэхнічная школа Цюрыха, Універсітэт Карлсруэ |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Роберт Бунзен |
Вядомы як | Угнаенні, Выбуховыя рэчывы, працэс Габера, рэакцыя Габера-Вейса, хімічная зброя |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Габер нарадзіўся ў Брэслау, Германія, (цяпер Уроцлаў, Польшча) у сям'і хасідаў. Яго сям'я была адной з найстарэйшых у горадзе. Пазней Габер адмовіўся ад іўдаізму і прыняў хрысціянства. Маці Габера памерла падчас родаў. Яго бацька быў вядомым у горадзе гандляром. З 1886 па 1891 Габер навучаўся ў Гайдэльбергскім універсітэце пад кіраўніцтвам Роберта Бунзена, у Берлінскім універсітэце (цяпер Берлінскі ўніверсітэт імя Гумбальта) у групе Аўгуста Вільгельма Гофмана і ў Тэхнічным каледжы Шарлотэнбург (цяпер Берлінскі тэхнічны ўніверсітэт) па кіраўніцтвам Карла Лібермана. У 1901 годзе Габер ажаніўся з Кларай Імервар. Клара таксама была хімікам і была катэгарычна супраць работ Габера ў галіне хімічнай зброі. У выніку адной з спрэчак з мужам на гэту тэму яна здзейсніла самагубства, стрэліўшы сабе ў сэрца. Іх сын Герман, народжаны ў 1902 годзе, пазней таксама ўчыніць самагубства, не вытрымаўшы сораму за распрацаваную яго бацькам хімічную зброю і наступствы яе прымянення. Перш, чым пачаць сваю ўласную навуковую працу, Герман працаваў у бацькі і ў Швейцарскай вышэйшай тэхнічнай школе Цюрыха разам з Георгам Лангам.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Fritz Haber // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fritz Haber // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118699814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Габер Фриц // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ NNDB — 2002.
СпасылкіПравіць
- Біяграфія Ф. Габера на сайце электроннай бібліятэкі «Навука і тэхніка»
- Інфармацыя з сайта Нобелеўскага камітэта (англ.)
- Профіль Фрыца Габера (Хабера) на афіцыйным сайце РАН
- «Габер» («англ.: Haber») Біяграфічны фільм пра Фрыца Габера (англ.)
- Фатаграфіі з жыцця Фрыца Габера (англ.)
- Encyclopedia Britannica: Nobel Prizes — Fritz Haber (англ.)
- «Сінтэз аміяку са складальных яго элементаў» («англ.: The Synthesis of Ammonia from its Elements») Нобелеўская лекцыя 2 чэрвеня 1920 года (англ.)
- Брэціслаў Фрыдрых (англ.: Bretislav Friedrich) — кароткая біяграфія Фрыца Габера (англ.)