Фрэнсіс Элізабэт Ален (англ.: Frances Elizabeth Allen; 4 жніўня 1932 — 4 жніўня 2020) — амерыканская навукоўца ў галіне інфарматыкі, піянерка ў галіне аптымізацыі кампілятараў.[8][9] У 1989 годзе Ален стала першай жанчынай-стыпендыяткай IBM, а ў 2006 годзе стала першай жанчынай, якая атрымала прэмію Цьюрынга.[10] Яна вядомая сваімі працамі ў галіне аптымізацыі кампілятараў, а таксама аптымізацыі і паралелізацыі праграм. Ален працавала ў IBM з 1957 па 2002 год, пазней была ганаровай стыпендыяткай.

Фрэнсіс Ален
англ.: Frances Elizabeth Allen
Дата нараджэння 4 жніўня 1932(1932-08-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 жніўня 2020(2020-08-04)[3][4][…] (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Муж Jacob T. Schwartz[d]
Род дзейнасці спецыяліст у галіне інфарматыкі, выкладчыца ўніверсітэта, інжынерка
Навуковая сфера інфарматыка[1] і computational science[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ален вырасла на ферме ў Перу, штат Нью-Ёрк, была старэйшай з шасці дзяцей. Яе бацька быў фермерам, а маці — настаўніцай пачатковых класаў. Ален атрымала пачатковую адукацыю ў аднапакаёвай школе недалёка ад яе дома, пазней вучылася ў мясцовай сярэдняй школе.

Скончыла педагагічны каледж штата Нью-Ёрк (цяпер — частка Універсітэта ў Олбані) са ступенню бакалаўра матэматыкі ў 1954 годзе і пачала выкладаць у школе ў Перу, штат Нью-Ёрк. Праз два гады паступіла ў Мічыганскі ўніверсітэт і ў 1957 годзе атрымала ступень магістра матэматыкі.

Маючы вялікія даўгі за студэнцкія пазыкі, у 1957 годзе Ален у якасці праграмісткі далучылася да даследчага аддзела IBM (англ.: IBM Research) у Покіпсі, штат Нью-Ёрк, дзе яна вучыла новых супрацоўнікаў асновам Fortran. Яна планавала вярнуцца да выкладання, як толькі яе студэнцкія пазыкі будуць выплачаны, але ў выніку засталася ў IBM. У 1959 годзе Ален была прызначана ў праект Harvest для Агенцтва нацыянальнай бяспекі і працавала над мовай праграмавання пад назвай Alpha. Яна кіравала камандай для аптымізацыі кампілятараў у праектах Harvest і Stretch.

У 1962 годзе Ален была пераведзена ў Даследчы цэнтр Томаса Дж. Уотсана, дзе яна ўдзельнічала ў праекце ACS-1, а пазней, у 1970-х, у распрацоўцы PL/I. У гэтыя гады яна працавала з калегам Джонам Кокам над напісаннем серыі прац па аптымізацыі кампілятараў, дапамагаючы палепшыць эфектыўнасць машыннага кода, перакладзенага з моў праграмавання высокага ўзроўню.[11]

З 1970 па 1971 год яна правяла творчы адпачынак у Нью-Ёркскім універсітэце і на працягу некалькіх гадоў працавала ад’юнкт-прафесарам. Яшчэ адзін водпуск прывёў яе ў Стэнфардскі ўніверсітэт у 1977 годзе.[12]

З 1980 па 1995 год Ален кіравала працай IBM у галіне паралельных вылічэнняў і дапамагала распрацоўваць праграмнае забеспячэнне для праекта IBM Blue Gene. Ален стала першай жанчынай-стыпендыяткай IBM у 1989 годзе. Яна сышла з IBM у 2002 годзе, але засталася звязанай з карпарацыяй у якасці ганаровага стыпендыята. У 2007 годзе IBM заснавала стыпендыю ў яе гонар.[13] Пасля выхаду на пенсію Ален працягвала актыўна ўдзельнічаць у праграмах, якія заахвочваюць жанчын і дзяўчат да кар’еры ў галіне навукі і вылічальнай тэхнікі.

Узнагароды

правіць

Ален была членам Інстытута інжынераў па электратэхніцы і электроніцы (англ.: Institute of Electrical and Electronics Engineers, IEEE) і Асацыяцыі вылічальнай тэхнікі (англ.: Association for Computing Machinery, ACM). У 2000 годзе яна стала стыпендыяткай Музея гісторыі камп’ютараў «за ўклад у аптымізацыю праграм і кампіляцыю для паралельных камп’ютараў».[14] Яна была абраная ў Нацыянальную інжынерную акадэмію ў 1987 годзе[15], у Амерыканскае філасофскае таварыства ў 2001 годзе[16] і ў Нацыянальную акадэмію навук у 2010 годзе.[17] У 1994 годзе яна была прызначана членам Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук.[18]

Яна атрымала прэмію Чарльза Бэбіджа ў 1997 годзе і ўзнагароду Computer Pioneer ў 2004 годзе.[19] У 1997 годзе Ален была уведзена ў Залу славы Віці (англ.: Witi Hall of Fame).[20] У 2002 годзе яна атрымала прэмію Аўгусты Ады Лаўлейс ад Асацыяцыі жанчын у інфарматыцы. У 2004 годзе Ален стала лаўрэатам прэміі ABIE за тэхнічнае лідэрства ад Інстытута Аніты Борг.[21][22]

Ален была адзначана за сваю працу ў галіне высокапрадукцыйных вылічэнняў прэміяй Цьюрынга ў 2006 годзе.[23] Яна стала першай жанчынай-лаўрэатам за саракагадовую гісторыю прэміі, якая лічыцца эквівалентам Нобелеўскай прэміі па вылічальнай тэхніцы і прысуджаецца Асацыяцыяй вылічальнай тэхнікі. У інтэрв’ю пасля ўзнагароджання яна выказала спадзяванне, што гэта створыць больш магчымасцяў для жанчын у навуцы, вылічальнай тэхніцы і інжынернай справе.[24]

Абгрунтаванне прысуджэння прэміі ўтрымлівае наступныя радкі:

Праца Фрэн Ален аказала велізарны ўплыў на тэорыю і практыку кампілятараў. Як самастойна, так і ў сумеснай працы з Джонам Кокам, яна прапанавала вялікую колькасць абстракцый, алгарытмаў і рэалізацый, якія заклалі аснову для тэхналогіі аўтаматычнай аптымізацыі праграм.

У 2009 годзе яна атрымала ступень ганаровага доктара навук Універсітэта Мак-Гіла за «піянерскі ўклад у тэорыю і практыку аптымізацыі метадаў кампіляцыі, якія заклалі аснову для сучасных аптымізуючых кампілятараў і аўтаматычнага паралельнага выканання».

Зноскі

  1. а б в г д е ё https://ethw.org/Oral-History:Frances_%22Fran%22_Allen Праверана 5 жніўня 2020.
  2. а б Metz C. Frances Allen, Who Helped Hardware Understand Software, Dies at 88The New York Times, 2020. Праверана 9 жніўня 2020.
  3. Remembering Frances E. AllenIBM Research, 2020. Праверана 6 жніўня 2020.
  4. Frances Allen, first woman to win Turing Award for contributions to computing, dies at 88 // The Washington Post / M. MurrayWashington: Fred Ryan, 2020. — ISSN 0190-8286; 2641-9599
  5. http://maralboran.eu/coeducacion/2018/01/29/frances-e-allen/
  6. Find a Grave — 1996. Праверана 14 лістапада 2024.
  7. https://awards.acm.org/fellows/award-recipients Праверана 23 чэрвеня 2024.
  8. Frances E. Allen. ACM Digital Library. Праверана 11 сакавіка 2024.
  9. Abbate, Janet. Oral-History:Frances "Fran" Allen. Archived at the Engineering and Technology History Wiki (2 жніўня 2001). Праверана April 16, 2018.
  10. Steele Jr., Guy (2011). "An interview with Frances E. Allen". Communications of the ACM. 54: 39–45. doi:10.1145/1866739.1866752. S2CID 11847872.
  11. Metz. Frances Allen, Who Helped Hardware Understand Software, Dies at 88. The New York Times (8 жніўня 2020). Праверана December 30, 2020.
  12. Frances Allen interview transcript. 03.ibm.com (5 красавіка 2003). Праверана August 18, 2017.
  13. IBM Creates Ph.D. Fellowship Award in Honor of First Female Turing Award Winner Fran Allen (англ.). 03.ibm.com (19 кастрычніка 2007). Праверана November 2, 2016.
  14. Frances Allen. Computer History Museum. Праверана April 16, 2018.
  15. Frances E. Allen at the National Academy of Engineering. Retrieved April 16, 2018.
  16. According to the APS member history.
  17. Frances Allen. nasonline.org. National Academy of Sciences. Праверана August 18, 2017.
  18. Book of Members, 1780–2010: Chapter A. American Academy of Arts and Sciences. Праверана April 15, 2011.
  19. 2004 Computer Pioneer Award, IEEE Computer Society. Retrieved April 16, 2018.
  20. WITI Login and Signup(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2007. Праверана February 6, 2007.
  21. Frances Allen – Anita Borg Institute(недаступная спасылка). Anitaborg.org (1 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы August 8, 2017. Праверана August 18, 2017.
  22. ABIE Awards – Anita Borg Institute(недаступная спасылка). Anitaborg.org. Архівавана з першакрыніцы August 7, 2017. Праверана August 18, 2017.
  23. Steele. Frances Allen. amturing.acm.org. Праверана 6 May 2021.
  24. Thomas, Jeffrey. Turing Award Winner Sees New Day for Women Scientists, Engineers(недаступная спасылка). Bureau of International Information Programs, U.S. Department of State (16 сакавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы January 15, 2008. Праверана November 5, 2007.

Спасылкі

правіць