Фурфурол, фурфураль, 2-фуранкарбальдэгід (ад лац.: Furfur — вотруб’е) — араматычнае злучэнне, альдэгід, вытворнае фурана, C5H4O2.

Фурфурол
Выява хімічнай структуры
Выява малекулярнай мадэлі
Агульныя
Хім. формула C5H4O2
Фізічныя ўласцівасці
Малярная маса 96,08 г/моль
Шчыльнасць 1,16 г/см³
Тэрмічныя ўласцівасці
Тэмпература плаўлення -36,5 °C
Тэмпература кіпення 161,7 °C
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 98-01-1
PubChem 7362
Рэг. нумар EINECS 202-627-7
SMILES
RTECS LT7000000
ChemSpider 13863629

Уласцівасці правіць

Фурфурол уяўляе сабой масляністую вадкасць жаўтаватага колеру (на паветры цямнее) з пахам свежага жытняга хлеба. Тэмпература плаўлення −38,7[1] °С, тэмпература кіпення 161,5[1] °C. Шчыльнасць 1,1594 г/см³ (пры тэмпературы 20 °C)[1]. Раствараецца ў вадзе, этаноле, дыэтылавым эфіры. Змешваецца з многімі арганічнымі растваральнікамі. Утварае азеатропныя сумесі з вадой, пентахлорэтанам і бромбензолам[1].

Атрыманне правіць

Фурфурол можа быць атрыманы пры кіпячэнні з сернай кіслатой розных сельскагаспадарчых адходаў (сцёблы сланечніка, саломы, вотруб’я), а таксама драўніны. Пры гэтым адбываецца гідроліз геміцэлюлозы (аднаго з поліцукрыдаў клеткавых сценак расліны), утвараемыя пентозы (галоўным чынам, ксілоза) пад дзеяннем сернай кіслаты падвяргаюцца дэгідратацыі, якая вядзе да ўтварэння фурфуролу. Фурфурол адганяецца разам з парамі вады.

Выкарыстанне правіць

Фурфурол выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў вытворчасці фурану, сільвіну, фурфурылавага спірту, 1,3-бутадыену, фуранавых смолаў[2], лекавых сродкаў, фунгіцыдаў. Таксама выкарыстоўваецца ў працэсах ачысткі нафты і алеяў.

Зноскі

  1. а б в г Хімічная энцыклапедыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  2. Фуранавыя смолы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 504. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць