Фёдар Макаравіч Нячай

(Пасля перасылкі з Фёдар Нячай)

Фёдар Макаравіч Няча́й (9 сакавіка 1905, Дзяражычы Рэчыцкага павета Мінскай губерні, цяпер у Лоеўскім раёне Гомельскай вобласці — 17 снежня 1990, Мінск) — вучоны, гісторык. Доктар гістарычных навук (1965), прафесар (1966).

Фёдар Макаравіч Нячай
Дата нараджэння 9 сакавіка 1905(1905-03-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 снежня 1990(1990-12-17) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Вольга Фёдараўна Нячай
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Растоўскі педагагічны інстытут
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1937 годзе скончыў педагагічны інстытут у горадзе Растоў-на-Доне. З 1938 г. у аспірантуры Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта. У 1940 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Саюзніцкая вайна ў крыніцах». У 1941—1943 гг. дэкан гістарычнага факультэта Чувашскага педагагічнага інстытута ў горадзе Чэбаксары, у 1943—1945 гг. — намеснік дырэктара. З 1945 г. Ф. М. Нячай у Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт на кафедры старажытнай гісторыі. У 1946—1953 гг. дэкан гістарычнага факультэта, у 1953—1955 гг. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету, з 1955 па 1977 г. — загадчык кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў. У 1965 г. Ф. М. Нячай абараніў доктарскую дысертацыю «Рым і італікі». У 1967—1983 гг. прафесар на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў.

Навуковая дзейнасць правіць

Ф. М. Нячаю належаць навуковыя працы па гісторыі старажытнага Рыма. Даследаваў узнікненне Рымскай дзяржавы, узаемаадносіны паміж Рымам і італікамі, аграрныя адносіны ў Рыме часоў Рэспублікі. Займаўся таксама вывучэннем паходу грэкаў на Трою, сацыяльных адносін у старажытнай Грэцыі па дадзеных «Іліяды» Гамера і інш. Пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ф. М. Нячая былі абаронены чатыры кандыдацкія дысертацыі па гісторыі старажытнага Рыма.

Ф. М. Нячай з’яўляўся старшынёй секцыі гістарычных навук навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, членам рэдакцыйнага савета Беларускай савецкай энцыклапедыі.

Сярод апублікаваных прац:

  • Рим и италики. — Мн., 1963.
  • Образование римского государства. — Мн., 1972.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць