Філіп Младэнавіч
Філіп Младэнавіч (сербск.: Филип Mлaдeнoвић, нар. 15 жніўня 1991, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца польскага клуба «Легія» з Варшавы і нацыянальнай зборнай Сербіі.
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
15 жніўня 1991[1][2] (31 год) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 65 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Кар’еру пачынаў у клубе «Борац» з роднага горада Чачак. 17 снежня 2011 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду»[4].
У лютым 2014 года, разарваўшы кантракт з «Црвенай Звездай», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. У першым жа афіцыйным матчы за барысаўчан 15 сакавіка 2014 года супраць «Мінска» за Суперкубак Беларусі адзначыўся голам са штрафнога, які ў выніку прынёс БАТЭ трафей (1:0). Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ на пазіцыі левага абаронцы.
У сезоне 2015 стаў часцей далучацца да дзеянняў у атацы; 29 верасня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» аформіў дубль (выніковы лік 3:2). Выдатны выступ у Лізе чэмпіёнаў выклікаў цікавасць да Младэнавіча еўрапейскіх клубаў, у тым ліку італьянскага «Мілана»[6].
5 студзеня 2016 года Младэнавіч падпісаў кантракт з нямецкім «Кёльнам» да чэрвеня 2019 года. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра[7]. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у аснове «Кёльна», але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, правёўшы ўсяго два матчы. У снежні 2016 года перайшоў у льежскі «Стандард»[8], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, правёў за клуб усяго 5 матчаў, у сезоне 2017/18 увогуле не з’яўляўся на полі.
У студзені 2018 года стаў іграком гданьскай «Лехіі»[9], дзе стаў асноўным іграком, дапамог клубу заваяваць Кубак і Суперкубак Польшчы. У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у варшаўскую «Легію»[10].
МіжнароднаяПравіць
Гуляў за моладзевую зборную Сербіі. 31 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Францыі (0:2).
ДасягненніПравіць
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Сербіі (2): 2011/12, 2012/13
- Уладальнік Кубка Сербіі: 2012
- Чэмпіён Беларусі (2): 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2015
- Уладальнік Суперкубка Беларусі (2): 2014, 2015
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Польшчы: 2019
- Уладальнік Кубка Польшчы: 2019
- Уладальнік Суперкубка Польшчы: 2019
Зноскі
- ↑ Filip Mladenovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Filip Mladenovic // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ 90minut.pl — 2003. Праверана 23 верасня 2022.
- ↑ Sportske: Mladenović potpisao za Zvezdu Архівавана 4 сакавіка 2016.
- ↑ Филип Младенович перешел в БАТЭ Архівавана 4 сакавіка 2014.
- ↑ Филип Младенович: «Милан»? Рано говорить об этом. Важно доиграть сезон»
- ↑ "Кельн" объявил о подписании 3-летнего контракта с Младеновичем (ФОТО)
- ↑ Младенович перешел в «Стандард»
- ↑ Бывший защитник БАТЭ и «Кельна» Младенович перешел в «Лехию»
- ↑ Экс-защитник БАТЭ Младенович перешел в «Легию»
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)