Хто смяецца апошнім (п’еса)

сатырычная камедыйная п’еса Кандрата Крапівы (1939)
(Пасля перасылкі з Хто смяецца апошнім, п'еса)

Хто смяецца апошнім — сатырычная камедыя, напісаная К. Крапівой. Апублікавана і пастаўлена Купалаўскім тэатрам у 1939, па сцэнарыі аўтара пастаўлены ў 1955 годзе аднайменны кінафільм.

Хто смяецца апошнім
Аўтар К. Крапіва
Дырыжор Кандрат Крапіва
Кампанія Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Краіна БССР
Мова беларуская

СюжэтПравіць

У цэнтры сюжэта прайдзісветы і падхалімы, якія пракраліся ў навуковыя ўстановы.

АкцёрыПравіць

 
Г. П. Глебаў у ролі Тулягі. 1939. Грым Глебава пры ўдзеле Р. Волкава
 
Генрых Грыгоніс у ролі Нічыпара

УзнагародыПравіць

Глеб Глебаў атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР 1941 года за выкананне ролі Тулягі.

Пастаноўкі іншых тэатраўПравіць

У 1954 годзе Віктар Галаўчынер паставіў «Хто смяецца апошнім» у Ташкенцкім рускім тэатры[2].

П'еса таксама была пастаўлена Баранавіцкім абласным драматычным тэатрам, Мінскім абласным драматычным тэатрам (рэжысёр Уладзімір Савiцкi, спектакль прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску ў 2013 годзе пад назвай «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім»), Браслаўскім народным тэатрам (у 1967 дыплом рэспубліканскага фестывалю самадзейнага мастацтва), Мазырскім драматычным тэатрам імя І. Мележа ў 2018 годзе.

Пераклады на іншыя мовыПравіць

Галіна Васілеўна Вігурская пераклала камедыю на ўкраінскую мову.

Аліс Вагнер пераклала камедыю на нямецкую мову ("Das Mammutschwein", выд. Геншэль, 1954).

Зноскі

  1. Дзяржаўная прэмія СССР 1941 года
  2. Головчинер Виктор Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.

СпасылкіПравіць