Хусейн бен Талал
Хусейн I бен Талал (14 лістапада 1935 — 7 лютага 1999) — 3-і кароль Іарданіі з 11 жніўня 1952. Сын караля Талала I, унук караля Абдалы I.
Біяграфічныя звесткі
правіцьПаходзіць з дынастыі Хашымітаў. Скончыў Каралеўскую ваенную акадэмію ў Сандхёрсце (Вялікабрытанія). Са жніўня 1952 выконваў абавязкі караля (бацька быў псіхічна хворы), з мая 1953 кароль. Адыгрываў важную ролю ва ўрэгуляванні Блізкаўсходняга канфлікту і ў блізкаўсходняй палітыцы ў цэлым. У 1970—71 выдаліў з Іарданіі атрады Арганізацыі вызвалення Палесціны. Удзельнік падпісання мірных пагадненняў паміж Іарданіяй і Ізраілем (1994).
Вайсковыя званні
правіць- фельдмаршал (Іарданія, 11.08.1952)
- маршал Каралеўскіх Іарданскіх ВПС (Іарданія);
- Галоўны маршал авіяцыі (Вялікабрытанія, 19.07.1966, ганаровае званне)
- фельдмаршал (Егіпет, 21.02.1955, ганаровае званне)
Зноскі
- ↑ а б Хусейн ибн Талал // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Hussein // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Husain (Husain II. Ibn Talal) // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
правіць- Адзярыха В. Хусейн бен Талал // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Спасылкі
правіць