Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы (Була)
Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы — праваслаўны храм у в. Була (Івацэвіцкі раён). Размешчана ў баку ад вёскі, у полі. Узор народнага драўлянага дойлідства. Адзначана ў 1871 г[1].
Праваслаўны храм | |
Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы | |
---|---|
52°51′36″ пн. ш. 25°14′18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Була |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая епархія |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1849 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000290 |
Архітэктура
правіцьЦарква вырашана прамавугольным у плане працяглым зрубам, накрытым двухсхільным дахам, пераходзячым над трохграннай апсідай у вальмавы. З боку франтальнага фасада ў дах урэзана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай, над апсідай узведзены цыбулепадобны купалок на васьмігранным барабане. Арачны ўваходны праём аформлены чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным пакрыццём; над ім у цэнтры трапецападобнага фігурнага зашытага шчыта круглая люкарна. Гарызантальна ашаляваныя фасады апяразаны разным падзорам, рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках.
Інтэр’ер
правіцьУ інтэр’еры мастацкую каштоўнасць уяўляе алтарны абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Апостал Фама» (мяжа XVIII—XIX стст., палатно на дошцы, драўляная шата), абраз «Укрыжаванне з прадстаячымі» (мяжа XVIII—XIX стст., палатно, алей).
Зноскі
- ↑ Церковные ведомости. 1903. № 44. С. 1728.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы (Була) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы (Була) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Царква ў гонар Адсячэння галавы Іаана Прадцечы (Була) на сайце «Архіварта»