Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай (Беражна)

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай — праваслаўны храм у в. Беражна (Карэліцкі раён). Размешчана на могілках. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.

Праваслаўны храм
Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай
53°33′42″ пн. ш. 26°30′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Беражна
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 2-я палова XIX ст.
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 2-й палове XIX ст. з цэглы і бутавага камяню.

Архітэктура правіць

Трохчасткавую падоўжна-восевую кампазіцыю складаюць узнятыя на высокі цокаль трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) званіца, прамавугольная ў плане малітоўная зала і апсіда з бакавымі рызніцамі. Званіца завершана цыбулепадобным купалам, двухсхільны дах асноўнага аб'ёма — паўсферычным купалам на васьмігранным светлавым барабане і вуглавымі меншага памеру. Атынкаваныя пабеленыя фасады і грані званіцы расчлянёны строенымі і адзіночнымі броўкамі нішамі. У дэкоры выкарыстаны крыжыніцы, вуглавыя калонкі, буйнапрафіляваныя карнізы. У інтэр'еры адкрыты васьмігранны барабан, абапёрты праз ветразевыя скляпенні на чатыры слупы.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць