Цепліцы
Це́пліцы (чэшск.: Teplice; Тэ́пліц, ням.: Teplitz) — горад на паўночным захадзе Чэхіі, у раёне Цепліцы Усцецкага края. Насельніцтва складае 50 379 жыхароў (2012). Размешчаны за 90 км ад Прагі ў Рудных гарах, у даліне ракі Біліны. Вышыня над узроўнем мора — 220 м. Чыгуначны вузел. Бальнеалагічны курорт.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьАрхеалагічныя раскопкі сведчаць, што першыя пасяленцы з'явіліся тут каля 10-40 тысяч гадоў назад. Пазней, у IV стагоддзі да н.э., тут жылі кельты, а пасля іх германскія плямёны маркаманы і квады.
Тэрмальныя крыніцы былі выяўлены тут ужо ў 762 годзе. Аднак першы ўспамін пра адзні з раёнаў горада — Трнован, датуюцца 1057 годам. Далейшае развіццё Цепліцаў адносяцца ўжо да XII стагоддзя. У 1160 годзе каралева Юта , жонка Уладзіслава I , каля старажытнага славянскага паселішча заснавала кляштар манашак-бенедыктынак. Праз стагоддзе на гэтым месцы ўзнік умацаваны горад. Праз Цепліцы праходзіла шырока вядомая дарога «Да Саксаў». Кляштар быў зачынены ў хуткім часе пасля заканчэння Гусіцкіх войнаў, уся яго маёмасць была перададзена ў прыватную ўласнасць.
Уладальнікі горада часта змянялі адзін аднаго, на месцы кляштара быў пабудаваны замак у рэнесансным стылі. Працягвала развівацца курортная галіна. Апошні чэшскі ўласнік Цепліцах Вілем Вхінскі з Вхініцаў і Альбрэхт фон Валенштэйн былі забіты ў лютым 1643 года ў Хебе. Гэтыя тэрыторыі былі канфіскаваны імператарам і перададзены немцу Яну з Альдрынгена, які сканаў у тым жа годзе пры нявысветленых акалічнасцях, так і не пабачыўшы сваіх новых зямель. Землі Цепліцаў перайшлі да яго сястры, якая у замужжы змяніла прозвішча на Клары.
Пасля Трыццацігадовай вайны часткова знішчанае мясцовае насельніцтва было папоўнена нямецкімі перасяленцамі. Да 1680 года адносяцца найстарэйшыя ў Чэхіі спісы адпачывальнікаў на мясцовых курортах, якія захаваліся да нашых дзён. Клары-Альдрынгены перабудоўваюць замак у стылі барока, У 1718 годзе быў узведзены Чумны слуп Найсвяцейшай Тройцы працы Маціяша Браўна, які і цяпер упрыгожвае Замецкую плошчу горада.
У XVIII стагоддзі інтэнсіўна развіваецца прамысловасць, у 1742 годзе з'яўляюцца медныя рудні. Цепліцы становяцца цэнтрам тэкстыльнай вытворчасці (у прыватнасці, панчохаў). У 1793 годзе ў горадзе адбыўся моцны пажар, у якім згарэла цалкам, або значна пацярпела значная частка драўляных пабудоў. Адбудаваны горад набыў рысы класіцызму.
Цепліцы стаў месцам падпісання ў 1813 годзе дагавора паміж Расіяй, Прусіяй і Аўстрыяй супраць Напалеона.
У 1938 годзе гэтыя землі былі перададзены Трэцяму рэйху як частка «спрадвечна нямецкіх зямель» — Судэтаў. Цепліцы былі вызвалены ўвесну 1945 года. Падчас правядзення Пражскай аперацыі пасля вызвалення сталіцы Чэхаславакіі, Цепліцы стаў пунктам збору і транзіту савецкіх войскаў з Германіі для ачысткі Прагі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў.
Эканоміка
правіцьРазвіты дакладнае машынабудаванне, хімічная, шклокерамічная, тэкстыльная прамысловасць. У раёне Цепліцаў — здабыча бурага вугалю.
Славутасці
правіць- Цепліцкі замак
- Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (1549—1568)
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1585—1594)
- Капліца Адшукання Святога Крыжа (1728—1730)
- Лютэранскі сабор Святога Варфаламея (1861—1864)
- Касцёл Святой Лізаветы Венгерскай (1864—1877)
- Капліца Святога Карла Барамея (Беўранская капліца) (1866)
- Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага (Чырвоны касцёл) (1908—1909)
- Старая ратуша (Stará radnice)
- Новая ратуша (Nová radnice)
- Коластуевы вежкі
- Юбілейны фантан (1862)
- Чумны слуп (Morový sloup)
- Плошча Бенеша (Benešovo náměstí)
- Плошча Свабоды (náměstí Svobody)
- Замкавая плошча (Zámecké náměstí)
- Замкавы парк
-
Цепліцкі замак
-
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа
-
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля
-
Капліца Адшукання Святога Крыжа
-
Касцёл Святой Лізаветы Венгерскай
-
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Божага (Чырвоны касцёл)
-
Лютэранскі сабор Святога Варфаламея
-
Капліца Святога Карла Барамея (Беўранская капліца)
-
Плошча Бенеша
-
Плошча Свабоды
-
Старая ратуша
-
Новая ратуша
-
Юбілейны фантан
-
Замкавая плошча з Чумным слупом
-
Замкавы парк
-
Коластуевы вежкі
Вядомыя асобы
правіць- Антоні Вільгельм Радзівіл — вайсковы дзеяч Прусіі. Генерал артылерыі (1889), XIV ардынат нясвіжскі, XI ардынат клецкі.
Літаратура
правіць- Цепліцы. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Теплиц, курорт в Чехии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Цепліцы
- Афіцыйны сайт адміністрацыі горада Архівавана 1 кастрычніка 2007. (англ.)