Цно — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на ўсход ад горада Браслаў. Належыць да групы Браслаўскіх азёр і знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка «Браслаўскія азёры».

Цно
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 129,8 м
Даўжыня 1,1 км
Шырыня 0,85 км
Плошча 0,57 км²
Аб’ём 0,00074 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,7 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Гідралогія
Салёнасць 0,2 ‰
Празрыстасць 2,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 452 км²
Упадаюць рака Друйка, ручаі
Выцякаюць рака Друйка
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Цно (Беларусь)
Цно
Цно
Цно (Віцебская вобласць)
Цно
Цно
Map

Плошча возера складае 0,57 км². Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,3 м. Даўжыня 1,1 км, найбольшая шырыня 0,85 км. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб′ём вады 0,74 млн м³. Плошча вадазбору 452 км².

Катлавіна возера падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 6— 10 м, у ніжняй частцы разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Вакол возера пойма шырынёй 30—100 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно возера плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Востраў Чайка плошчай 0,011 км². Возера эўтрофнае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Друйка, упадаюць ручаі.

У возеры водзяцца шчупак, вугор, акунь, лінь, карась, плотка, краснапёрка і іншыя рыбы.

Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.

ЛітаратураПравіць