Цынія

род раслін

Цы́нія[3][4] (Zinnia) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Цынія
Zinnia peruviana4.jpg
Цынія перуанская (Zinnia peruviana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Zinnia L., 1759

Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38711
NCBI  19013
EOL  38874
IPNI  332074-2

Батанічнае апісаннеПравіць

 
Цынія вытанчаная (Zinnia elegans). Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны, зрэдку — паўкусты. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае. Кветкі трубчастыя і язычковыя, сабраныя ў простыя ці махрыстыя адзіночныя кошыкі. Колер кветак аранжавы, жоўты, пурпуровы, белы. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Радзімай цыніі з’яўляецца тэрыторыя Амерыкі, пераважна Цэнтральнай. У цяперашні час у якасці дэкаратыўнай расліны культывуецца паўсюдна. Цвіце з сярэдзіны чэрвеня[4]. Размнажаецца насеннем.

ВідыПравіць

Род налічвае больш за 15[4] відаў (па дадзеных сайта The Plant List — 22 віды). Некаторыя з іх:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 143. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. 4,0 4,1 4,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць