Цэлясцін Лявонавіч Бурстын
Цэлясцін Лявонавіч Бурсты́н[1] (28 студзеня 1888, г. Цярнопаль (Галіцыя) — 21 кастрычніка 1938) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929)[2].
Цэлясцін Лявонавіч Бурстын | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 студзеня 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 кастрычніка 1938 (50 гадоў) ці 2 кастрычніка 1938 (50 гадоў) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | матэматык |
Навуковая сфера | матэматыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар навук |
Навуковае званне | акадэмік АН БССР, прафесар |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе[2].
Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці[2]. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск[2]. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ[2]. Быў членам ВКП(б).
У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССР[3]. Пражываў у кватэры № 43 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.
Арыштаваны 11 снежня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асуджаны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Аўстрыі і Польшчы». Загінуў (не вытрывала катаванняў сэрца) у мінскай турме НКУС 2.10.1938. Рэабілітаваны пастановай намесніка галоўнага ваеннага пракурора БВА 2.3.1956. Асабовая справа Б. № 5560-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[4].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры[2]. Разам з Э. Гурса і Э. Картанам распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў Пфафа . Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў[2].
Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні рыманавай прасторы ў эўклідаву .
Перапісваўся з Альбертам Эйнштэйнам[5].
Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.
Выбраная бібліяграфія
правіць- Матэматычныя працы. Мн., 1933;
- Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933;
- Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.
Зноскі
- ↑ БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- ↑ а б в г д е ё Бурстин Целестин Леонович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 93. — 737 с.
- ↑ Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч (руск.)
- ↑ БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
- ↑ Mir wurde die traurige Aufgabe zuteil, Ihnen, sehr geehrter Herr Professor
Літаратура
правіць- БЭ ў 18 тамах., Т.3. Мн., 1996, С.273
- Из истории науки и техники Белоруссии: Тез. докл. конф. Минск, 1988.
- БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Спасылкі
правіць- Цэлясцін Лявонавіч Бурстын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч (руск.)
- Спіс публікацый на нямецкай мове