Цімафей Іванавіч Валковіч

савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр

Цімафей Іванавіч Валковіч (руск.: Тимофей Иванович Волкович; 21 лютага 1899, Жукава, Мсціслаўскі павет, Расійская імперыя — 1 ліпеня 1981, Баравічы, РСФСР) — савецкі ваенны дзеяч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёр (1945).

Цімафей Іванавіч Валковіч
Дата нараджэння 21 лютага 1899(1899-02-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 ліпеня 1981(1981-07-01) (82 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Род войскаў пяхота
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Кутузава II ступені ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За абарону Каўказа» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За ўзяцце Берліна» медаль «За вызваленне Прагі» медаль «Ветэран Узброеных Сіл СССР» юбілейны медаль «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Жукава Мсціслаўскага павета (цяпер — Манастыршчынскага раёна Смаленскай вобласці Расіі) ў сям’і вясковага дзячка. Рускі[1].

Скончыў Мсціслаўскае духоўнае вучылішча (1914), да кастрычніка 1917 года вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі[2].

Працоўную дзейнасць пачаў у 1918 годзе пісарам Магілёўскага губернскага суда, справаводам Піранскага валаснога ваенкамата. У Чырвоную армію ўступіў добраахвотнікам у маі 1919 года. Удзельнічаў у баях на Заходнім фронце супраць палякаў у складзе другога Гомельскага пралетарскага батальёна, у кастрычніку пад Заслаўем быў паранены.

Выбіраўся сябрам Любавіцкага валаснога выканаўчага камітэта, праз 4 месяцы прызначаны валасным ваенкамам Казімірава-Слабадской воласці. У жніўні 1920 года Мсціслаўскім павятовым камітэтам партыі накіраваны на вучобу ў Маскву.

У 1923 годзе скончыў 1-ую Маскоўскую кавалерыйскую школу. Працягнуў службу ў 2-ім кавалерыйскім палку 1-й каўказскай дывізіі «Чырвонага казацтва» — памочнікам камандзіра ўзвода, загадчыкам разведкі палка, памочнікам начальніка штаба. У маі 1928 года — начальнік пагранразведкі на польска-савецкай мяжы, з 1933 года — начальнік вайсковай разведкі Далёкаўсходняга ўмацаванага раёна Дэ-Кастры, з 1937 года — старшы памочнік начальніка 9-га аддзела штаба Далёкаўсходняй ваеннай акругі. У сакавіку 1940 года прызначаны для асобных даручэнняў пры камандуючым Закаўказскай ваеннай акругай[2].

Са снежня 1940 года — палкоўнік, камандзір 47-й горна-стралковай дывізіі Закаўказскай ваеннай акругі. У жніўні 1941 — лютым 1942 года — камандзір 402-й стралковай дывізіі. Са жніўня 1942 года — камандзір 75-й стралковай дывізіі, што знаходзілася ў Іране. Са снежня 1943 па май 1945 года — камандзір 117-й гвардзейскай стралковай Бярдзічаўскай дывізіі 1-га Украінскага фронту.

У 1947 годзе скончыў Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе, з 1948 па 1956 год — начальнік Шуйскага ваеннага вучылішча (пераведзенага потым у горад Баравічы).

З 1956 года — у адстаўцы па хваробе. Жыў у горадзе Баравічы Наўгародскай вобласці. Памёр 1 ліпеня 1981 года[2].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (21 лютага і 6 красавіка 1945), чатырма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Кутузава 2-й ступені, Чырвонай Зоркі, сямю медалямі (у тым ліку юбілейным медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»). Быў прадстаўлены да звання Героя Савецкага Саюза. Ганаровы грамадзянін горада Бярдзічава.

Зноскі

  1. Узнагародны ліст Ц. І. Валковіча
  2. 2,0 2,1 2,2 У. Л. Гасянкоў. Валковіч Цімафей Іванавіч: Генералы з Мсціслаўшчыны // Памяць: Мсціслаўскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мн., 1999. — С. 259—260