Чорнагалоў звычайны

(Пасля перасылкі з Чарнагубка)

Чорнагалоў звычайны[3][4] (Prunella vulgaris) — від кветкавых раслін з роду Чорнагалоў (Prunella) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).

Чорнагалоў звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Prunella vulgaris L., 1753


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32381
NCBI  39358
EOL  579652
GRIN  t:29826
IPNI  455176-1
TPL  kew-166020

Чорнагалоў звычайны, брунэлька, бурнэлька[5], чарнагубка[6], дзеравянка, хмялёк[7][8], гарлянка[6], гарлянка чорная, хмель дзікі[9].

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовая травяністая расліна з паўзучым карэнішчам. Сцябло вышынёй 10—60 см, прамое або прыўзнятае, часам галінастае, голае ўнізе, чатырохграннае, апушанае па рэбрах. Лісце супраціўнае, суцэльнакрайняе, на чарашках (акрамя верхняй пары). Верхняя пара лісця сядзячая, ахоплівае аснову суквецця. Кветкі цёмна-сіняга і фіялетавага колеру, у густым галоўчатым або коласападобным суквецці, складзеным з 6 кветкавых кальчакоў. Плод — гладкі арэшак.

Арэал і экалогія

правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Аўстраліі. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, на лугах, берагах вадаёмаў.

Выкарыстанне

правіць

Расліны выкарыстоўваюцца ў народнай медыцыне пры ангіне, запаленні верхніх дыхальных шляхоў і інш. Вырошчваецца ў якасці дэкаратыўнай расліны.

Чорнагалоў звычайны занесены ў Чырвоную кнігу Якуціі[10].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 15. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. а б Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  9. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. Черноголовка обыкновенная — Prunella vulgaris: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць