Чорнае (возера, Докшыцкі раён)
Чо́рнае возера — возера ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Патачанка (прыток ракі Сэрвач), за 26 км на захад ад горада Докшыцы, за 1 км на поўдзень ад вёскі Замошша
Чорнае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,66 км |
Шырыня | 0,64 км |
Плошча | 0,28 км² |
Аб’ём | 0,00038 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,04 км |
Найбольшая глыбіня | 2,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 5,9 км² |
Выцякаюць | канал |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера 0,28 км². Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,64 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады 0,38 млн м³. Плошча вадазбору 5,9 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае. Меліярацыйным каналам і праз раку Патачанка злучана з возерам Станіслаўскае.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, лінь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 275. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Витебская область. Докшицкий район: карта. — Мн.: Белкартография, 2011. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)