Станіслаўскае
Станісла́ўскае возера — возера ў Беларусі, у Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Патачанка (прыток Сэрвачы), за 23 км на захад ад горада Докшыцы, каля вёскі Станіслаўцы.
Станіслаўскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 175,5[1] м |
Даўжыня | 0,93 км |
Шырыня | 0,65 км |
Плошча | 0,46 км² |
Аб’ём | 0,00088 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,61 км |
Найбольшая глыбіня | 2 м |
Сярэдняя глыбіня | 1,9 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 42,2 км² |
Упадаюць | каналы |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,46 км². Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя 1,9 м. Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 2,61 км. Аб’ём вады 0,88 млн м³. Плошча вадазбору 42,2 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, круглаватай формы. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на паўночным усходзе і ўсходзе да 10 м, часткова разараныя. Берагі на паўночным усходзе і ўсходзе забалочаныя, пад хмызняком, астатнія сплавінныя. Пойма шырынёй 75—100 м, тарфяністая. Дно возера выслана сапрапелем, уздоўж паўночна-ўсходняга берага — глеем. Зарастае падводнай расліннасцю. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці з аеру, трыснягу, чароту 35—50 м.
У возеры водзяцца шчупак, акунь, плотка, лінь, карась і іншыя рыбы[2].
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-43 Выданне 1971 года. (руск.)
- ↑ Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Літаратура Правіць
- Станіслаўскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 147. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27, 59. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года. (руск.)