Чу́на[2] (руск.: Чу́на, У́да)[1][3] — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Іркуцкай вобласці і Краснаярскім краі, правы складнік ракі Тасеева (прыток Ангары, басейн Енісея).

Чуна
руск. Чуна
Мост каля горада Ніжняудзінск
Мост каля горада Ніжняудзінск
Характарыстыка
Даўжыня 1203 км
Басейн 56 800 км²
Расход вады 290[1] м³/с (у ніжнім цячэнні)
Вадацёк
Выток Саяны
 • Месцазнаходжанне Ніжняудзінскі раён
 • Каардынаты 53°50′07,80″ пн. ш. 96°44′42,71″ у. д.HGЯO
Вусце Тасеева
 • Месцазнаходжанне 116 км ад вусця
 • Каардынаты 57°43′18,84″ пн. ш. 95°25′06,23″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Тасеева → Ангара → Енісей → Карскае мора
Краіна
Рэгіёны Іркуцкая вобласць, Краснаярскі край
Код у ДВР 16010200112116200026545
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 1203 км. Плошча вадазбору 56 800 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 290[1] м³/с, аб’ём сцёку 9,153[1] км³/год. Рака бярэ пачатак з возера на схілах Удзінскага хрыбта на Усходнім Саяне. Працякае праз возера Верхняе[4]. У верхнім цячэнні, да пасёлка Навачунскі[1], мае назву Уда. Падзяляецца на дзве часткі: Верхняя Чуна (да пасёлка Алыгджэр) і Ніжняя Чуна (ад пасёлка Алыгджэр да вусця)[1]. Зліваючыся з ракой Біруса, утварае раку Тасеева. Большая частка басейна ракі знаходзіцца на Сярэднесібірскім пласкагор’і. Працякае ў вузкай міжгорнай даліне, перасякае трапы, утварае парогі. У ніжнім цячэнні даліна ракі скрынкападобная, шырынёй да 5 км[1]. Жыўленне ракі пераважна дажджавое. Замярзае ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.

Прытокі Чуны: Хатага, Хонда, Эргатай, Эгега, Ак-Ой, Хан, Кара-Бурэнь, Джуглым (ЧорныЧерный Джуглым), Джуктыр, Тальма, Нерха (Чорная Нерха), Хайлама, Хунга, Хадама, Чорная, Малая Айса, Вялікая Айса, Тыгней, Прамая Марня, Ярма, Муксут, Кут, Мут, Рубахіна, Уват, Мара, Вялікі Ук, Уляха, Хінгайка, Ігніт, Кадуй, Мана, Катарма, Ендарма, Анга Сухая, Баёр, Чукша, Шундакан, Джыдыкан, Калінка, Паява, Душан, Екунчэт, Нерюгда, Сасноўка, Даван, Хая, Іча (Правая Іча), Бурлы, Туман і іншыя рэкі і ручаі[4].

Рака выкарыстоўваецца ў мэтах лесасплаву і мясцовага суднаходства[1] (189 км[3]). Каля ракі горад Ніжняудзінск.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Иванов В. В. Чуна (Уда) // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  3. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  4. а б Река Уда (Чуна) // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Чуна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 489. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць