Паддзягцярня
Паддзягця́рня[1] (трансліт.: Paddziahciarnia, руск.: Поддегтярня) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 8,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 63,5 км ад Мінска, 9,5 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы.
Вёска
Паддзягцярня
|
Назва правіць
Пасяленне заснавана каля месца, дзе калісьці выраблялі дзёгаць.
Гісторыя правіць
У пачатку XX стагоддзя ўрочышча Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1921 годзе створана працоўная школа 1-й ступені, у якой працаваў 1 настаўнік, займалася каля 60 хлопчыкаў і дзяўчынак, у 1922 годзе для школы быў пабудаваны драўляны будынак.
У пачатку 1930-х гадоў праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Чырвоны май», працавала кузня.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
Насельніцтва правіць
- 1908 год — 34 двары, 213 жыхароў
- 1921 год — 47 двароў, 198 жыхароў
- 1960 год — 303 жыхары
- 2002 год — 48 двароў, 103 жыхары
- 2010 год — 32 гаспадаркі, 62 жыхары
- 2012 год — 26 гаспадарак, 56 жыхароў
Вядомыя асобы правіць
- Алена Рыгораўна Мазанік (1914—1996) — савецкая выведніца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Чырво́ны Май, м.. Май, м.. Ма́йскі, м.
Літаратура правіць
- Паддзягцярня // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 166—167. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх