Шаблон:Падзеі 1 верасня
ААН: Сусветны Дзень міру
Узбекістан: Дзень незалежнасці (1991)
- 1435: Бітва пад Вількамірам, войскі Жыгімонта Кейстутавіча разам з палякамі разбілі Свідрыгайлу і яго саюзнікаў.
- 1482: Крымскія татары на чале з Менглы-Гірэям разрабавалі і спалілі Кіеў, кіеўскі ваявода Івашка Хадкевіч трапіў у палон.
- 1715: Памёр Людовік XIV, кароль французскі.
- 1827: У Расійскай імперыі забаронена прымаць сялян у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
- 1870: Франка-пруская вайна: французскія войскі разбіты пад Седанам, імператар Напалеон III ўзяты ў палон.
- 1906: У Вільні выйшла першая легальная беларуская газета «Наша доля». Адбылося першае выступленне ў друку Я. Коласа.
- 1920: Францыя абвясціла аб стварэнні дзяржавы Ліван са сталіцаю ў Бейруце.
- 1923: У Токіа адбыўся вельмі моцны землятрус, ахвярамі якога сталі дзесяткі тысяч чалавек.
- 1928: Албанія стала каралеўствам.
- 1939: Нападам нацысцкай Германіі на Польшчу пачалася першая ваенная кампанія II сусветнай вайны.
- 1946: На рэферэндуме ў Грэцыі большасць насельніцтва прагаласавала за аднаўленне ў краіне манархіі.
- 1951: У Лондане адкрыўся першы супермаркет.
- 1969: У Лівіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыса I.
- 1970: У Нью-Ёрку распачаты першы ў свеце камп'ютарны турнір па шахматах.
- 1983: Савецкія вайскоўцы збілі паўднёвакарэйскі Boeing.