Шаблон:Падзеі 21 снежня
- 1804: Закон гарантаваў яўрэям свабоду веравызнання, але вызначаыў мяжу аселасці ў заходніх губернях Расійскай імперыі.
- 1898: П’ер і Марыя Складоўская-Кюры адкрылі радый.
- 1898: ЗША ўсталявалі ваеннае праўленне на Філіпінах.
- 1918: У складзе літоўскіх узброеных сіл створаны 1-ы беларускі полк (Гродна).
- 1937: На экран выходзіць першы ў гісторыі кіно поўнаметражны анімацыйны фільм: «Беласнежка і сямёра гномаў» студыі Уолта Дыснея.
- 1943: У Генеральнай акрузе «Беларусь» створана Беларуская цэнтральная рада.
- 1958: Шарль дэ Голь абраны прэзідэнтам Францыі.
- 1988: Над Шатландыяй тэрарыстамі ўзарваны пасажырскі самалёт авіякампаніі «Пан Амерыкэн».
- 1991: Кіраўнікі адзінаццаці былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР.
- 2007: Да Шэнгенскай зоны далучыліся Венгрыя, Літва, Латвія, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Эстонія.