Шальнік
Ша́льнік[4][5] (Alísma) — род кветкавых раслін сямейства шальнікавыя (Alismataceae).
Шальнік | ||||||||||||||||
![]() Шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica) | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Шматгадовыя водныя травяністыя расліны. Сцябло прамастойнае. Лісце суцэльнае, на чаранках, у прыкаранёвай разетцы. Кветкі белага колеру, з трыма пялёсткамі, сабраныя ў мяцёльчатыя суквецці. Плод — шматарэшак.
АрэалПравіць
Налічваецца каля дзесяці (11[6]) відаў, шырока распаўсюджаныя па ўсім свеце. Большай часткай — у Паўночным паўшар’і, таксама ў Аўстраліі, Паўднёва-Усходняй Азіі, Усходняй Афрыцы і Цэнтральнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца 3 віды шальніка[7]: шальнік злакавы (Alisma gramineum), шальнік ланцэтны (Alisma lanceolatum), шальнік трыпутнікавы (Alisma plantago-aquatica).
ЗначэннеПравіць
З’яўляюцца кормам андатры і качак[5]. Трава ў свежым выглядзе ядавітая для жывёл[5].
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
- ↑ Species Plantarum: 342 (1753)
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 11. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні.
- ↑ Alisma(англ.) // The Plant List
- ↑ Растения Беларуси
ЛітаратураПравіць
- Шальнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 365.
СпасылкіПравіць
- Частуха — род Alisma: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Частуха // Проект «Архив природы России»(руск.)
- Alisma(англ.) // The Plant List