Шопск
рака ў Беларусі
Шопск — рака ў Беларусі, у Кобрынскім і Пружанскім раёнах[1] Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Мухавец (басейн Заходняга Буга).
Шопск | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13,8 км |
Басейн | 67 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 52°21′55,80″ пн. ш. 24°40′14″ у. д.HGЯO |
Вусце | |
• Каардынаты | 52°23′11,40″ пн. ш. 24°30′32,90″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Мухавец → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Балтыйскае мора → Атлантычны акіян |
Краіна | |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Раёны | Кобрынскі раён, Пружанскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 13,8 км, 11,8 км з іх на тэрыторыі Кобрынскага раёна[1]. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца на захад ад аграгарадка Лука, цячэ па Прыбужскай раўніне, вусце на ўсход ад вёскі Рэчыца. Рэчышча каналізаванае. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Зноскі
- ↑ а б Агульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 верасня 2021. (руск.)
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Шопск // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 384. — 583 с., іл. — 10 000 экз.