Штурава

горад у Славакіі

Штурава (славацк.: Štúrovo, венг.: Párkány, ням.: Gockern, турэцк.: Ciğerdelen) — горад у Славакіі, размешчаны на Дунаі. Насельніцтва — 11 172 чалавекі (2005).

Горад
Штурава
Štúrovo
Герб
Герб
Краіна
Край
Раён
Каардынаты
Прыматар
Ян Оравец
Заснаваны
1075
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Какат, Паркан
Плошча
13 км²
Вышыня цэнтра
110 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
11 708 чалавек (2002)
Шчыльнасць
892 чал./км²
Нацыянальны склад
венгры (69 %),
славакі (28 %)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 36
Паштовы індэкс
943 01
Аўтамабільны код
NZ
Афіцыйны сайт
sturovo.sk (славацк.)
Штурава на карце Славакіі
Штурава (Славакія)
Штурава

Штурава знаходзіцца насупраць венгерскага горада Эстэргам. Мост Марыі Валерыі, знішчаны ў 1944 і адноўлены ў 2001 годзе, злучае два населеных пункты.

Назва правіць

Да 1948 года горад быў вядомы пад назвай «Паркан» (славацк.: Parkan). Цяперашняя назва была нададзена пасля Другой сусветнай вайны ў гонар лідара славацкага нацыянальнага руху Людавіта Штура. У 1991 годзе рабіліся спробы вяртання старое назвы праз рэферэндум, аднак, незважаючы на факталагічную абгрунтаванасць, урад адмовіўся змяняць назву гораду[1].

Гісторыя правіць

 
Парканы і Эстэргам у 1664 г.

Горад быў заселены яшчэ ў дагістарычныя часы, дзякуючы свайму спрыяльнаму размяшчэнню. Гэта быў пункт рачных пераправаў, які з’яўляўся часткай сістэмы рымскіх лімесаў пад назвай Аванум (лац.: Avanum) у часе рымскага панавання. Горад упершыню згадваецца ў 1075 годзе як «Kakath». У 1189 годзе ў горадзе прыпыняецца з сваім войскам Фрыдрых I Барбароса, які рушыў да Палесціны. У XVI стагоддзі, пасля заваёвы туркамі Буды ў 1541 годзе, горад, разам з Эстэргамам, быў акупаваны Асманскай імперыяй і стаў прымежным населеным пунктам. За гэтым паследвалі шматлікія беспаспяховыя спробы адваявання горада ад туркаў, пакуль у 1683 годзе вялікі князь літоўскі і кароль польскі Ян III Сабескі не разбіў турэцкае войска ў бітве пад Парканамі.

Падчас кіравання Марыі Тэрэзіі горад аднавіўся ў сваіх правах (1740) і набыў статус адміністрацыйнага цэнтра.

У 1850 годзе Парканы сталі чыгуначнай станцыяй на лініі Прэсбург — Будапешт. У 1895 годзе быў узведзены мост Марыі Валерыі.

Пасля Першай сусветнай вайны горад стаў прымежным пунктам з Чэхаславакіяй. У 1938 годзе ў выніку Першага венскага арбітражу ізноў стаў часткай Венгрыі. У 19441945 гадах акупаваны войскамі СССР. Падчас нямецкага адступлення мост Марыі Валерыі знішчаецца ў другі раз (першы раз быў у 1919 годзе).

Пасля Другой сусветнай вайны горад быў пераданы Чэхаславакіі. У 1948 годзе перайменаваны ў Штурава. Раней незалежныя вёскі Нана і Обід былі далучаны да горада ў 1960 і 1972 гадах, адпаведна. Штурава перастаў быць раённым цэнтрам і ў 1960 увайшоў у раён Нове-Замкі.

У пасляваенны час горад зведаў імклівую індустрыялізацыю. У 1968 годзе быў адкрыты найбуйнейшы завод з назвай «Juhoslovenské celulózky a papierne», на якім працавала каля 4000 чалавек. У 1978 годзе быў адкрыты курорт гарачых крыніц «Vadaš». Мясцовая чыгуначная станцыя стала другой паводле памеру ў Славакіі[1].

Пасля Аксамітнай рэвалюцыі муніцыпалітэты Нана (1990) і Обід (1998) сталі ізноў асобнымі вёскамі. У 2001 годзе мост Марыі Валерыі быў адноўлены ў трэці раз, што паспрыяла развіццю мясцовай эканомікі.

Мяжа правіць

 
Дашэнгенаўская пашпартная марка з Штурава

Да 21 снежня 2007 года, калі Славакія і Венгрыя сталі часткай Шэнгенскай зоны, Штурава быў буйным пунктам перасячэння мяжы паміж дзвюма краінамі цераз мост Марыі Валерыі да Эстэргама, размешчанага на венгерскім баку Дунаю. Мост мае 500 метраў у даўжыню і названы ў гонар эрцгерцагіні аўстрыйскай Марыі Валерыі (18681924), трэцяй дачкі імператара Франца Іосіфа I Лізаветы Баварскай.

Першапачаткова мост быў адкрыты 28 верасня 1895 года і руйнаваўся двойчы. 22 ліпеня 1919 года мост быў упершыню знішчаны шляхам падрыву яго першай апоры на заходнім баку. У 1922 годзе мост быў адноўлены і ў 1926 цалкам рэканстряваны. Падчас Другой сусветнай вайны, адступаючыя нямецкія войскі ўзарвалі мост 26 верасня 1944 года разам з іншымі мастамі каля Эстэргама.

Дзесягоддзі зацятага непаразумення паміж камуністычнымі ўрадамі Венгрыі і Чэхаславакіі прадвызначылі няздольнасць аднаўлення канструкцыяў моста да яго канчатковага аднаўлення 11 кастрычніка 2001 года. Палову грашовых выдаткаў у памеры 10 млн еўра пакрыў грант Еўрапейскага Саюза ў межах праекту EU PHARE для краін-кандыдатаў на ўступленне ў ЕС.

Штурава таксама быў істотным чыгуначным пунктам перасячэння славацка-венгерскай мяжы на лініі Браціслава-Будапешт.

Дэмаграфія правіць

Паводле перапісу 2001 года колькасць насельніцтва горада налічвае 11 708 чалавек. Нацыянальны склад: 68,7 % — венгры, 28,1 % — славакі.

Рэлігійны склад: 77,18 % — рыма-каталікі, 16,45 % — людзі без прыналежнасці да рэлігіі і 1,36 % — евангелісты.

Гарады-пабрацімы правіць

Зноскі

  1. а б http://www.sturovo.sk/main.php?id_menu=17329&id_menu_obsah_m34873=10106&firmy_slovenska_flag=0&caption1=0 Архівавана 6 лютага 2012. Štúrovo — History (contains a link to.doc file, in Slovak)

Спасылкі правіць