Шэраальховыя лясы
Шэраальховыя лясы, шэраале́шнікі — фармацыя драбналістых лясоў, у дрэвастоі якіх пераважае вольха шэрая. Утвараюцца на высечках яловых, шыракаліста-яловых лясоў, таксама ў выніку зарастання сельскагаспадарчых зямель. Займаюць пераважана ўрадлівыя дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзоліста-глеевыя і іншыя глебы. Пашыраны на поўначы Беларусі, займаюць каля 46 тыс. га. Вылучаюць 10 тыпаў шэраальховых лясоў, найбольш пашыраны кіслічнья, сніткавыя, злакавыя, арляковыя, вятроўнікавыя, папарацевыя і інш. Фітацэнозы шэраальховых лясоў маюць глебапаляпшальнае значэнне: узбагачаюць глебу азотам, які асвойваецца каранёвымі клубеньчыкавымі бактэрыямі.
Літаратура
правіць- Шэраальховыя лясы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).