Сні́тка[4][5], Сныць[5] — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Apiaceae). Пашыраны ў Еўропе і ўмераным поясе Азіі. На тэрыторыі Беларусі 1 від — снітка звычайная (Aegopodium podagraria)[5].

Снітка

Aegopodium podagraria
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aegopodium L., Sp. Pl. 1: 265 (1753)

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29566
NCBI  40898
EOL  71080
GRIN  g:230
IPNI  92852-3

Біялагічнае апісанне

правіць
 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя травяністыя расліны з доўгім паўзучым карэнішчам. Лісце на доўгіх хвосціках, двойчы трайчастыя ці трайчатаперыстыя. Лісточкі — даўгавата-яйкападобныя, пілаватыя па краях.

Суквецці — парасонікі і парасончыкі, без лісточкаў абгорткі і абгортачак.

Кветкі дробныя, белыя, рэдка ружовыя. Тычынак пяць. Пад полагам лесу снітка звычайна не цвіце[6].

Плады — сціснутыя з бакоў віслаплоднікі з тонкімі ніткападобнымі рэбрамі.

Паводле базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў[7]:

Гаспадарчае значэнне

правіць

Лекавыя і меданосныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле. Маладое лісце сніткі звычайнай валодае своеасаблівым пахам, багатае на вітамін C, ужываецца ў ежу[5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Aegopodium L. (англ.) (Праверана 9 лістапада 2009)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г БелЭн 2002.
  6. Біялагічны энцыклапедычны слоўнік — Снітка (Праверана 9 лістапада 2009)
  7. Aegopodium (англ.). The Plant List. Version 1.1. (23 кастрычніка 2013). Праверана 4 верасня 2016.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць