Эдмінас Багдонас
Эдмінас Багдонас (літ.: Edminas Bagdonas; 23 кастрычніка 1963, Каўнас, Літоўская ССР, CССР — 22 мая 2021, Вільнюс, Літва[1]) — літоўскі палітычны дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь (2007—2011).
Эдмінас Багдонас | |
---|---|
Нараджэнне |
23 кастрычніка 1963 |
Смерць |
22 мая 2021 (57 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, дыпламат |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
1991—1992 — рэферэнт бюро па знешніх сувязях Вярхоўнага Савета — Аднаўленчага Сойма Літоўскай Рэспублікі.
1992—1993 — дырэктар дэпартамента міжпарламенцкіх сувязяў Сойма Літоўскай Рэспублікі.
1994—1997 — консул Пасольства Літоўскай Рэспублікі ва Украіне.
1997—1998 — намеснік дырэктара Дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.
1998—2001 — дырэктар дэпартамента дзяржаўнага і дыпламатычнага пратакола МЗС Літоўскай Рэспублікі.
2001—2004 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Італія і па сумяшчальніцтве ў Сербіі і Чарнагорыі, Швейцарскай Канфедэрацыі, Рэспубліцы Мальта.
2004—2006 — саветнік Прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік групы знешняй палітыкі, каардынатар групы дарадцаў прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі, кіраўнік Кансультацыйнага камітэта прэзідэнтаў Літвы — Польшчы.
2006—2007 — пасол па асаблівых даручэннях дэпартамента Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі МЗС Літоўскай Рэспублікі.
12 студзеня 2007 года дэкрэтам прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь[2].
1 лютага 2007 года прыбыў у Мінск. 13 лютага ўручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнку[3].
24 ліпеня 2011 года пакінуў пасаду пасла[4].
Памёр 22 мая 2021 года[5].
УзнагародыПравіць
- Камандор ордэна «За заслугі перад Літвой» (19 лютага 2003)[6];
- Медаль памяці 13 студзеня (8 студзеня 2003)[7];
- Памятны знак з нагоды запрашэння Літвы ўступіць у НАТА (2003)[8];
- Дзяржаўныя ўзнагароды Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Нарвегіі, Грэцыі, Бельгіі, Украіны, Мальтыйскага ордэна, Іспаніі, у тым ліку:
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі II ступені (Эстонія, 30 верасня 2004 года)[9]
- Кавалер Вялікага Крыжа ордэна грамадзянскіх заслуг (Іспанія)[10]
- Афіцэр ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча (Польшча, 9 красавіка 1999)[11]
- Ордэн «За заслугі» II ступені (Украіна, 5 лістапада 1998)[12]
Асабістае жыццёПравіць
Жанаты. Бацька дваіх дзяцей. Перад прызначэннем у Беларусь валодаў васьмю мовамі: чэшскай, польскай, славацкай, сербахарвацкай, украінскай, рускай, англійскай і італьянскай[3]. Аднак у хуткім часе авалодаў і беларускай мовай[13].
Зноскі
- ↑ https://www.lrt.lt/naujienos/lietuvoje/2/1415246/mire-lietuvos-ambasadorius-jae-ilgametis-diplomatas-edminas-bagdonas
- ↑ TUT.by: В Минск прибыл новый посол Литвы в Беларуси Эдминас Багдонас(недаступная спасылка)
- ↑ а б БелТА: Интервью с Эдминасом Багдонасом Архівавана 22 мая 2021.
- ↑ Эдминас Багдонас покидает посольский пост в Минске
- ↑ Памёр Эдмінас Багдонас — былы амбасадар Літвы ў Беларусі
- ↑ Указ Президента Литовской Республики от 19 февраля 2003 года № 2064
- ↑ Dėl apdovanojimo Sausio 13-osios atminimo medaliu (літ.)
- ↑ Dėl apdovanojimo atminimo ženklu (літ.)
- ↑ Teenetemärkide kavalerid (эст.)
- ↑ Referencia del Consejo de Ministros (ісп.)
- ↑ Postanowienie o nadaniu orderów // M.P. z 1999 nr 22 poz. 314 • Brzmienie od 9 kwietnia 1999 Архівавана 4 сакавіка 2016 года. (польск.)
- ↑ Указ Президента України 5 листопада 1998 року № 1214/98 «Про нагородження відзнаками Президента України» (укр.)
- ↑ 100 год беларуска-літоўскім літаратурным сувязям (недаступная спасылка)
СпасылкіПравіць
- Біяграфія на сайте Белтэлерадыёкампаніі(недаступная спасылка)