Эдуард Іванавіч Татлебен
Эдуард Іванавіч Татле́бен[2][3] (ням.: Franz Eduard Graf von Totleben, руск.: Эдуард Иванович Тотлебен; 20 мая 1818[1], Мітава — 1 ліпеня 1884[1], Бад-Зодэн, Гесэн) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, граф (1879), генерал-ад’ютант (1855), інжынер-генерал (1869).
Эдуард Іванавіч Татлебен | |
---|---|
ням.: Franz Eduard Graf von Totleben | |
Дата нараджэння | 20 мая 1818[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 ліпеня 1884[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Дзеці | Nikolai Totleben[d], Mathilde Totleben[d] і Q119471491? |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Род войскаў | інжынерныя войскі |
Званне | генерал і інжынер-генерал |
Камандаваў | Адэская ваенная акруга, Віленская ваенная акруга і Літоўскае генерал-губернатарства |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў горадзе Мітава (сучасны Елгава ў Латвіі). У 1836 годзе скончыў Галоўнае інжынернае вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. У 1848—1849 гадах прымаў удзел у Каўказскай вайне[4]. З 1851 года года служыў інжынерам у гвардыі[4]. У час Крымскай вайны 1853—1856 гадоў кіраваў інжынернымі работамі пры абароне Севастопаля, прытрымліваўся ідэй А. З. Целякоўскага, і развіваў іх. З 1859 года Э. І. Татлебен на пасадзе дырэктара Інжынернага дэпартамента, у 1863—1877 гадах таварыш (намеснік)[4] інспектара па інжынернай частцы і фактычны кіраўнік інжынернага ведамства. Распрацаваў сістэму інжынернага ўмацавання дзяржаўнай граніцы[4]. У 1873 годзе член Асобай нарады па рэарганізацыі арміі[4]. У 1874 годзе Э. І. Татлебен кіраваў рэарганізацыяй інжынерных войскаў, быў ініцыятарам навучання сапёрнай справе асабовага складу пяхоты, кавалерыі і артылерыі[4].
У Руска-турэцкую вайну 1877—1878 гадоў Э. І. Татлебен 22 верасня 1877 года[4] быў прызначаны памочнікам начальніка Заходняга атрада, з лістапада[4] — начальнікам атрада аблогі горада Плеўна, кіраваў аблогай, камандаваў Рушчукскім атрадам[4] і з красавіка 1878 па студзень 1879 года[4][2] — галоўнакамандуючы рускай арміі.
З 1879 года Э. І. Татлебен член Дзяржаўнага савета[4], у 1879—1880 гадах часовы адэскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Адэскай ваеннай акругі. З 30 мая 1885 года[2] віленскі, ковенскі і гродзенскі генерал-губернатар і камандуючы войскамі Віленскай ваеннай акругі. У верасні[3] 1880 года кіраваў ваеннымі манеўрамі ў раёне Новых Трокаў[2].
У далейшым Э. І. Татлебен адышоў ад кіравання краем, а выкананне адміністрацыйных спраў даручыў сваім памочнікам (вясной 1882 года войскамі Віленскай акругі кіраваў М. Д. Скобелеў)[3]. У 1880—1882 гадах жыў у Кейданах у былым маёнтку Чапскіх, дзе аднавіў палаца-паркавы ансамбль[3]. У 1882 годзе выехаў на лячэнне ў Германію, дзе і памёр[3]. Пахаваны ў Севастопалі.
Публікацыі
правіцьЭ. І. Татлебен дапаможнікаў па па падрыхтоўцы сапёрных войскаў і міннай справе. Пад яго кіраўніцтвам выдадзена «Апісанне абароны горада Севастопаля» (т. 1—2, 1863—1872).
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Лукашэвіч А. М. Татле́бен Эдуард Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 456. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Лукашэвіч А. Татле́бен Эдуард Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 512. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Тотле́бен Эдуард Иванович / Иволгин А. И. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 125. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тотле́бен Эдуард Иванович // Военный энциклопедический словарь / Отв. ред. Еремина Н.. — М.: Эксмо, 2007. — С. 916—917. — 1024 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-699-23223-9. (руск.)