Элін Пялін
Элі́н Пялі́н (балг.: Елин Пелин; сапраўднае імя Дзімітр Іваноў Стаянаў (балг.: Димитър Иванов Стоянов); 8 ліпеня 1877, с. Байлава, Асманская імперыя — 3 снежня 1949, Сафія, Балгарыя) — балгарскі пісьменнік. Акадэмія Балгарскай АН (1940).
Дзімітр Іваноў Стаянаў | |
---|---|
Димитър Иванов Стоянов | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | балг.: Димитър Иванов Стоянов |
Псеўданімы | Елин Пелин, Чичо Благолаж, Камен Шипков, Елчо, Пан, Пелинаш, Поручик, Мито, Чер Чемер, Иван Коприван, Горна Горчица, Катерина, Бокич, Слова |
Дата нараджэння | 18 ліпеня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 снежня 1949[3][4][…] (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, дзіцячы пісьменнік, бібліятэкар, журналіст, школьны настаўнік, настаўнік, празаік, перакладчык |
Мова твораў | балгарская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і юнацтва
правіцьЭлін Пялін нарадзіўся 8 ліпеня 1877 года ў Байлаве, невялікім сяле пад Сафіяй. Пры хрышчэнні атрымаў імя Дзімітр Іваноў Стаянаў. Бацька — Іван Стаянаў, больш вядомы як Ёта Варджыята — земляроб, муляр, цясляр і вынаходнік. Вядомы яго праект вятрака, пазней апісаны ў аднайменным апавяданні яго сына. У сям’і Стаянавых высока шанавалася адукацыя. Пазней Элін Пялін згадваў, што ў той час яго бацька быў адзіным пісьменным чалавекам у сяле. У дзяцінстве ў Эліна Пяліна было шмат кніг: «Пад няволяй» Івана Вазава, а таксама сачыненні Любена Каравелава і Хрысты Боцева. Атрымаў пачатковую адукацыю ў родным сяле, а затым у 1890—1891 гадах вучыўся ў гімназіі ў Софіі, у 1892—1894 гадах у Злаціцы, якую так і не скончыў. У гэтыя гады захапіўся балгарскай і рускай літаратурай. З 1895 па 1896 працаваў настаўнікам у Байлаве. У 1896 годзе спрабаваў паступіць у Рысавальнае вучылішча. Маляванне, нароўні з чытаннем, было адным з яго ўпадабаных заняткаў. Аднак Стаянава не прынялі ў вучылішча, і ён быў вымушаны вярнуцца ў сяло, дзе напісаў свае першыя літаратурныя творы. З восені 1899 года пражывае ў Сафіі, дзе сутыкаецца з фінансавымі праблемамі.[6]
У Сафіі
правіцьУ перыяд з 1904 па 1905 Дзімітр Стаянаў выпускае часопіс «Сельская гутарка» ў Самакаве. Дзякуючы хадайніцтву Івана Шышманава атрымлівае месца бібліятэкара ва Універсітэцкай бібліятэцы (1903—1907), у 1906 годзе быў у камандзіроўцы ў Францыі, падчас якой наведаў Парыж і Нансі. У 1905 годзе разам з Аляксандрам Бажынавым Дзімітр Стаянаў на працягу дваццацідзённага тура наведвае Італію — Венецыю і Фларэнцыю. Разам з Пеём Яваравым у перыяд з 1910 па 1916 працуе апекуном сховішча Нацыянальнай бібліятэкі. У 1924 годзе стаў наглядчыкам дому-музея Івана Вазава, дзе прапрацаваў дваццаць гадоў аж да сыходу на пенсію. У кастрычніку 1944 года, пасля перавароту 9 верасня, Станіслаў Вірхаў спрабаваў здзейсніць замах на Эліна Пяліна, прыхільніка манархіі, але замест яго забіў Барыса Руменава.[7] У 1940 годзе стаў членам Балгарскай акадэміі навук. У тым жа годзе ўзначаліў Саюз балгарскіх пісьменнікаў. Дзімітр Стаянаў памёр 3 снежня 1949 года ў Сафіі, ва ўзросце 72 гадоў.
Творчасць
правіцьДрукаваўся з 1895 года. Зборнік «Апавяданні» (т. 1—2, 1904—1911), аповесці «Геракавы» (1911), «Зямля» (1922) пра сацыяльнае расслаенне вёскі, пратэст сялян супраць прыгнёту. У зборніку вершаў у прозе «Чорныя ружы» (1928), зборнікі апавяданняў «Пад манастырскай лазою», «Я, ты, ён» (абодва 1936) абараняў гуманізм, асуджаў дэкадэнцтва, дэспатызм манарха-фашыстаў. Пісаў для дзяцей.
Пераклады
правіцьНа беларускую мову яго асобныя вершы і апавяданні пераклалі Н. Гілевіч, В. Нікіфаровіч.
Зноскі
- ↑ Elin Pelin // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
- ↑ Елин Пелин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Elin Pelin // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Елин Пелин // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Литературные страницы: Писатель-классик Елин Пелин
- ↑ Костенцева Р., Величков П. Мой родной город София. — Рива, 2008. — 269 с. ISBN 9789543202065
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Беларускія пераклады
правіць- у кнізе Скарб. Мн., 1967;
- у кнізе Чарадзейны ліхтарык. Мн., 1968;
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Элін Пялін