Эн Эплбаўм

амерыканская гісторык, журналістка і пісьменніца

Эн Элізабет Эплбаўм (англ.: Anne Elizabeth Applebaum; нар. 25 ліпеня 1964, Вашынгтон) — амерыканская гісторык, пісьменніца і журналістка.

Эн Эплбаўм
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні англ.: Anne Elizabeth Applebaum[1]
Дата нараджэння 25 ліпеня 1964(1964-07-25)[2][3][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Радаслаў Сікорскі
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гісторык, журналістка, калумністка, пісьменніца, пісьменніца-дакументалістка
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Узнагароды
anneapplebaum.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прыезджая прафесарка практыкі ў Лонданскай школе эканомікі, член рэдакцыйнай калегіі часопіса The American Interest. У мінулым рэдактарка часопісаў The Economist і The Spectator, член выдавецкай рады The Washington Post. За працы па гісторыі Усходняй Еўропы, грамадзянскай супольнасці і камунізму неаднаразовая лаўрэатка журналісцкіх і пісьменніцкіх прэмій.

Біяграфія правіць

Раннія гады правіць

Нарадзілася ў яўрэйскай рэфармісцкай сям’і ў Вашынгтоне[9]. Бацька, Харві М. Эплбаўм — супрацоўнік юрыдычнай фірмы, маці, Элізабет (Блюм) Эплбаўм — працяглы час супрацоўніца мастацкай галерэі «Коркаран» у Вашынгтоне. Продкі бацькоў паходзяць з тэрыторыі сучаснай Беларусі, у маладосці Эплбаўм вывучала гісторыю іх эміграцыі ў ЗША[10].

У 1982 годзе скончыла прыватную квакерскую школу. У 1986 годзе атрымала падвоеную ступень бакалаўра з адзнакай summa cum laude ў Ельскім універсітэце па спецыяльнасцях «гісторыя» і «літаратура».[11] Студэнткай правяла лета 1985 года ў Ленінградзе і лічыць, што гэта паездка сфарміравала яе цяперашнія погляды на свет[12]. У 1987 годзе — ступень магістра Лонданскай школе эканомікі па спецыяльнасці «міжнародныя адносіны».[13] У 1988 годзе пэўны час вучылася ў Оксфардскім універсітэце, але пакінула вучобу і перабралася ў Варшаву як карэспандэнтка часопіса «The Economist».[14]

Журналісцкая кар’ера правіць

Працавала рэдактаркай у брытанскім кансерватыўным штотыднёвым часопісе «The Spectator», адначасова як сталы аглядальнік пісала ў «The Daily Telegraph» і «Sunday Telegraph», друкавалася таксама ў «The Independent»[15].

У 1988 годзе перабралася ў Варшаву, як карэспандэнтка «The Economist». У 1990-я гады жыла паміж Варшавай і Лонданам. Як калумністка «The Economist» апублікавала шэраг артыкулаў пра грамадскія і палітычныя змены ва Усходняй Еўропе[16]. У 1992 годзе кароткачасова была і рэдактаркай «The Economist».

У 2001—2005 гадах жыла ў Вашынгтоне, была членам выдавецкай рады «The Washington Post»; таксама пачала весці ўласную калонку ў «The Washington Post», што доўжыўся наступныя 17 гадоў.[17]

У лістападзе 2019 года амерыканскі часопіс The Atlantic абвясціў, што Эплбаўм далучыцца да калектыву як журналістка-карэспандэнтка ў студзені 2020 года.[18]

Акадэмічная кар’ера правіць

У гады жыцця ў Вашынгтоне (2001—2005) таксама была даследчыцай-памочніцай (англ.: Adjunct fellow) у Амерыканскім інстытуце прадпрымальніцтва (мазгавым цэнтры па пытаннях рынкавай эканомікі)[19].

Па вяртанні ў Еўропу ў 2005 годзе, праз год стала даследчыцай у American Academy in Berlin[en].[20]

У 2011—2016 гадах стварыла і кіравала Пераходным Форумам (англ.: Transitions Forum) у Legatum Institute[en] (мазгавым цэнтры па пытаннях адукацыі і дэмакратыі). Сфера праектаў Эплбаўм у Legatum Institute ўключала даследаванні аспектаў дэмакратыі ў Іраку, Іране, Грузіі, Украіне, Малдове і іншых краінах.[21][22][23][24][25][26] Таксама, у супрацоўніцтве з часопісам Foreign Policy стварыла «Лабараторыю дэмакратыі» (англ.: Democracy Lab), вэб-праект, які сачыў за пераходам краін ад і да дэмакратыі[27], пазней ён перамясціўся з сайта Foreign Policy да часопіса The Washington Post (пад назвай «Дэмакратычная пошта», англ.: Democracy Post)[28]. Акрамя гэтага, кіравала праектам «Па-за прапагандай» (англ.: Beyond Propaganda), сфакусаваным на аналізе прапаганды і дэзынфармацыі ў XXI ст.[29]

У 2016 годзе пакінула Legatum Institute праз змену пазіцыі інстытута па пытанні Brexit (пасля прызначэння CEO еўраскептычнай Філіпы Штраўд)[30] і перайшла працаваць у Лонданскую школу эканомікі на пасаду прафесара Інстытута глабальных адносін (англ.: Institute for Global Affairs), кіравала праектам «Арэна» (англ.: Arena), сфакусаваным на аналізе прапаганды ў XXI ст.[31], восенню 2019 года перавяла праект у Агорскі інстытут Універсітэта Джонса Гопкінса.[32]

Асабістае жыццё правіць

Жыве ў Варшаве. Вызнае хрысціянства[33]. У 2013 годзе прыняла польскае грамадзянства.

У шлюбе з 1992 года з польскім палітыкам і дзяржаўным дзеячам Радославам Сікорскім, мае двух сыноў — Александэра і Тадэвуша.

Бібліяграфія правіць

  • Applebaum, Anne (1994). Between East and West: Across the Borderlands of Europe. New York: Pantheon Books. 314 p. ISBN 0-679-42150-5.
    • «Паміж Усходам і Захадам: Праз памежжа Еўропы», атрымала французскую прэмію Адольфа Бенцінка за еўрапейскі нон-фікшн (англ.: Adolph Bentinck prize for European non-fiction).[34]
  • Applebaum, Anne (2003). Gulag: A History. New York: Doubleday. 677 p. ISBN 0-7679-0056-1.
    • «ГУЛАГ: Гісторыя», атрымала Пулітцэраўскую прэмію[35], а таксама брытанскую прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper Prize)[36], апавядае пра гісторыю савецкай сістэмы канцэнтрацыйных лагераў і апісвае штодзённае жыццё ў лагерах.
  • Applebaum, Anne (2011). Gulag Voices: An Anthology. New Haven: Yale University Press. 224 p. ISBN 978-0-300-17783-1.
    • «Галасы ГУЛАГа: Анталогія»
  • Applebaum, Anne (2012). Iron Curtain: The Crushing of Eastern Europe, 1944—1956. London: Allen Lane. 614 p. ISBN 978-0-713-99868-9.
    • «Жалезная заслона: Разбурэнне Усходняй Еўропы, 1944—1956»
  • Applebaum, Anne (2012). From a Polish Country House Kitchen: 90 Recipes for the Ultimate Comfort Food. San Francisco: Chronicle Books. 288 p. ISBN 1-452-11055-7.
    • «З польскай дамашняй сялянскай кухні: 90 рэцэптаў максімальна камфортнай ежы».
  • Applebaum, Anne (2017). Red Famine: Stalin’s War on Ukraine. London: Penguin Randomhouse. 466 p. ISBN 978-0-385-53885-5.
    • «Чырвоны Голад: Вайна Сталіна супраць Украіны», атрымала другую для Эплбаўм прэмію Дафа Купера (англ.: Britain's Duff-Cooper PrizeBritain’s Duff-Cooper Prize)[37], апавядае пра штучны голад 1932—1933 гадоў — Галадамор, якім савецкая ўлада мела на мэце знішчыць украінскую нацыю і ператварыць яе ў homo sovieticus.
  • Applebaum, Anne (2020). Twilight of Democracy: The Seductive Lure of Authoritarianism[35]. London: Allen Lane. 208 p. ISBN 978-0-241-41971-7.
    • «Прыцемкі дэмакратыі: Спакуслівая хараство аўтарытарызму», апавядае пра заняпад дэмакратыі на Захадзе, і паступовы дрэйф да аўтарытарызму.
  • Applebaum, Anne (2020). Matka Polka. Warszawa: Osnova. 320 s. ISBN 9788366275102.
    • «Маці полька», аўтабіяграфічная кніга ў кантэксце «другой прыёмнай радзімы» Эплбаўм — Польшчы.

Выбраныя ўзнагароды правіць

Зноскі

  1. а б в г https://www.nytimes.com/1992/06/28/style/weddings-anne-applebaum-radek-sikorski.html
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Anne Applebaum // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б https://www.anneapplebaum.com/
  5. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  6. https://munkschool.utoronto.ca/gelber/authors/anne-applebaum-3/
  7. а б в https://www.nationalbook.org/people/anne-applebaum/
  8. https://www.corpus.ru/authors/enn-epplbaum.htm
  9. Through a (Communist) Looking Glass, Then and Now Архівавана 29 вересня 2015. (англ.)
  10. Applebaum, Anne (2017). Between East and West: Across the Borderlands of Europe (PDF) [English]. United Kingdom: Knopf Doubleday Publishing Group. p. 6. ISBN 9780525433194.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  11. Anne Applebaum — internationales literaturfestival berlin (ням.)(недаступная спасылка). Literaturfestival.com. Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2018. Праверана 3 красавіка 2017. (англ.)
  12. Applebaum, Anne. Russia and the Great Forgetting. Commentary Magazine (1 снежня 2015). Праверана 4 мая 2022.
  13. "Anne E. Applebaum to Wed in June". The New York Times. 08.12.1991. Архівавана з арыгінала 27 серпня 2016. Праверана 2008-04-23. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= і |archive-date= (даведка) (англ.)
  14. "Anne Applebaum biography". The Washington Post Company. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана January 28, 2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка) (англ.)
  15. "Anne Applebaum biography". The Washington Post Company. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана January 28, 2012. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка) (англ.)
  16. "Anne Applebaum". The Washington Post. Архівавана з арыгінала 4 березня 2016. Праверана 2009-10-03. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка) (англ.)
  17. "Press Release: Anne Applebaum Joins The Atlantic as Staff Writer". The Atlantic. 15 листопада 2019. Архівавана з арыгінала 28 листопада 2020. Праверана 13 листопада 2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=, |date=, і |archive-date= (даведка) (англ.)
  18. "Press Release: Anne Applebaum Joins The Atlantic as Staff Writer". The Atlantic. 15 листопада 2019. Архівавана з арыгінала 28 листопада 2020. Праверана 13 листопада 2020. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |accessdate=, |date=, і |archive-date= (даведка) (англ.)
  19. Leonard, Brooke (08.05.2008). "Turning Abkhazia into a War". National Interest. New York City. Архівавана з арыгінала January 13, 2009. Праверана 2008-12-31. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка) (англ.)
  20. Participants of the International Bertelsmann Forum 2006. bertelsmann-stiftung.de. Архівавана з першакрыніцы 14 липня 2014. Праверана 28 січня 2012. (англ.)
  21. Democracy Works (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  22. Blob. Архівавана з першакрыніцы 2 грудня 2020.
  23. The Future of Iran (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы April 18, 2017. Праверана 17 красавіка 2017.
  24. Blob. Архівавана з першакрыніцы 20 листопада 2020.
  25. Blob. Архівавана з першакрыніцы 7 листопада 2020.
  26. Blob. Архівавана з першакрыніцы 17.11.2020.
  27. Democracy Lab (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  28. DemocracyPost. Washington Post. Архівавана з першакрыніцы 1 грудня 2018. Праверана 17 красавіка 2017.
  29. Beyond Propaganda (англ.). www.li.com. Архівавана з першакрыніцы 28 січня 2019. Праверана 17 красавіка 2017.
  30. "Londoner's Diary: Love's Legatum Lost in battle over Brexit". Evening Standard [брытанская англійская]. 2016-12-08. Архівавана з арыгінала 15.11.2020. Праверана 2017-04-17. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |archive-date= (даведка)
  31. Science, London School of Economics and Political. People (англ.). London School of Economics and Political Science. Праверана 13 красавіка 2020.
  32. Anne Applebaum : Stavros Niarchos Foundation SNF Agora Institute at Johns Hopkins. snfagora.jhu.edu. Архівавана з першакрыніцы 28.11.2019. Праверана 13 красавіка 2020.
  33. Comment Is King Архівавана 3 лістапада 2015 года. by Virginia Heffernan, New York Times, 23.04.2009. (англ.)
  34. From concentration camps to cotton. Untold histories of Russia and California revealed at Iconoclast this week. The Idaho Mountain Express, 23 березня 2005 (англ.)
  35. The 2004 Pulitzer Prize Winners General Nonfiction. Архівавана з першакрыніцы October 2, 2009. Праверана 3 кастрычніка 2009. (англ.)
  36. Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 (англ.)
  37. Britain’s Duff-Cooper Prize: Past Winners. 2019 (англ.)
  38. Odznaczenia państwowe w Święto Niepodległości (польск.). prezydent.pl (11 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 20 студзеня 2013. Праверана 15 студзеня 2013.
  39. Указ Президента України № 865/2019. Архівавана з першакрыніцы 24 листопада 2019. Праверана 23 листопада 2019.
  40. Указ Президента України від 23 серпня 2023 року № 595/2022 «Про відзначення державними нагородами України»

Спасылкі правіць