Эрых Бернекер

(Пасля перасылкі з Э. Бернекер)

Эрых Бе́рнекер (ням.: Erich Berneker; 3 лютага 1874, Кёнігсберг ― 15 сакавіка 1937 года) ― нямецкі мовазнавец-славіст. Акадэмік Польскай АН (1914). Прафесар Пражскага (з 1902), Брэслаўскага (з 1909), Мюнхенскага (з 1911) універсітэтаў.

Эрых Бернекер
ням.: Erich Berneker
Дата нараджэння 3 лютага 1874(1874-02-03)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1937(1937-03-20)[3] (63 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці філолаг, мовазнавец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Член у

Навуковва-даследчыцкая дзейнасць правіць

Далучаўся да младаграматызму.

Даследаванні па гісторыі і параўнальным славянскім і балтыйскім мовазнаўстве. Адзін з першых пачаў вывучаць старажытнаславянскі сінтаксіс, у прыватнасці парадак слоў («Парадак слоў у славянскіх мовах», 1900). Асноўная праца — «Славянскі этымалагічны слоўнік» (вып. 1—6, 1909—13, незавершаная, даведзена да слова «morъ»). У 1923—29 рэдагаваў часопіс «Archivs für slavische Philologie» («Архіў славянскай філалогіі»).

Зноскі

  1. Erich Berneker // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Erich Berneker // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.

Літаратура правіць