Юозас Ва́йчкус (літ.: Juozas Vaičkus; 16 красавіка 1885, в. Застаўчэй  (літ.), Мажэйкейскі раён, Літва7 красавіка 1935) - літоўскі тэатральны дзеяч; адзін з заснавальнікаў літоўскага прафесійнага тэатра.

Юозас Вайчкус
Дата нараджэння 16 красавіка 1885(1885-04-16)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 красавіка 1935(1935-04-07)[1] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Morta Vaičkienė[d]
Прафесія кінарэжысёр
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1905 стварыў вандроўную аматарскую трупу (з 1911 Вандроўны тэатр Вайчкуса), з якой гастраліраваў па Літве. У час вучобы ў студыі Александрынскага тэатра ў Петраградзе стварыў там у 1916 годзе Літоўскую драматычную студыю, якая стала першым прафесійным тэатрам. У Вільнюсе, Каўнасе ставіў п'есы П. Вайчунаса, Ю. Жэмайтэ, Л. Талстога, А. Чэхава, Г. Ібсена. З 1920 года рэжысёр Драматычнага тэатра Таварыства творцаў літоўскага мастацтва (з 1922 Дзяржаўны тэатр), дзе паставіў «Агні Іванавай ночы» Г. Зудэрмана, «Карэн Борнеман» Я. Бергстрэма. У 19231932 гадах жыў у ЗША. У 1932 годзе стварыў у Каўнасе студыю кіно і тэатра, таварыства «Ліетфільм».

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць