Юрый Аляксандравіч Марухін
савецкі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар
Юрый Аляксандравіч Марухін (руск.: Юрий Александрович Марухин; 13 ліпеня 1938, вёска Фёдараўка, Разанская вобласць[1] — 20 снежня 2001, Мінск) — савецкі і беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар і кампазітар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974). Пісаў сцэнарыі і музыку да сваіх дакументальных фільмаў.
Юрый Аляксандравіч Марухін | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 ліпеня 1938 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 снежня 2001 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, аператар-пастаноўшчык, сцэнарыст |
Кар’ера | 1960 — 2001 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0555397 |
Біяграфія
правіцьЗ 1960 года працаваў аператарам-пастаноўшчыкам кінастудыі «Беларусьфільм». У 1962 годзе скончыў аператарскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (майстэрня Леаніда Касматава). З 1984 года — рэжысёр мастацкага кіно. У 2000—2001 гадах — старшыня праўлення Беларускага саюза кінематаграфістаў.
Фільмаграфія
правіцьМастацкія фільмы
правіцьРэжысёр
правіць- «Радаўніца» (1984 г., прэмія «Памяць» на VIII Усесаюзным кінафестывалі ў Мінску, 1985)
- «Чалавек, які браў інтэрв’ю» (1986)
- «Маці Урагану» (1990)
- «Уік-энд з забойцам» (1992).
Аператар
правіць- «Маленькія летуценнікі» (1962, сумесна з А. Забалоцкім, навела «Зорка на спражцы»)
- «Апошні хлеб» (1963, сумесна з А. Забалоцкім)
- «Любімая» (1965)
- «Усходні калідор» (1966)
- «Чакай мяне, Ганна» (1969)
- «Чорнае сонца» (1970)
- «Магіла льва» (1971)
- «Хроніка ночы» (1972)
- «Чырвоны агат» (1973, навела ў аднайменным кінаальманаху)
- «Лясныя арэлі» (1975)
- тэлефільм «Час выбраў нас» (1976, 1-2 серыі)
- «У профіль і анфас» (1977, сумесна з А. Сіманавым, навела «Вялікая любоў Н. П. Чараднічэнка»)
- «Пункт адліку» (1979)
- «Разводдзе» (1980)
- тэлефільм «Зацішша» (1981)
- «Сад» (1983)
- «Птушкам крылы не ў цяжар» (1989, сумесна з С. Зубікавым)
- «Маці Урагану» (1990)
- «Сцярвятнікі на дарогах» (1991)
- «Уік-энд з забойцам» (1992)
- «Тры жанчыны і мужчына» (1998)
Дакументальныя фільмы
правіць- «Сонца над горадам» (1966, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар)
- «Сяргей Пятровіч» (1968, суаўтар сцэнарыя сумесна з І. Заяц, рэжысёр)
- «Мінск» (1968, аўтар фільма)
- «Салдаткі» (1975, аўтар сцэнарыя, рэжысёр)
- «Свет, які завецца БАМ» (1975, аператар)
- «Дваццаць тысяч тэатральных сустрэч» (1976, суаператар сумесна з Ю. Шалімавым)
- «Фантазія» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна з В. Адамчыкам і Д. Зайцавым, рэжысёр, суаператар з А. Сіманавым)
- «Мы — „Квант“» (1977, суаўтар сцэнарыя сумесна А. Белавусавым, рэжысер, аператар разам з А. Шклярэўскім)
- «Восень земляроба» (1979, рэжысёр)
- «Маё Палессе» (1981, суаўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер)
- «Адам і Марылю» (1988, сааўтар сцэнарыя сумесна з Ф. Коневым, рэжысер, аператар)
- «Ахоўваецца дзяржавай» (1990, суаўтар сцэнарыя сумесна з М. Ткачовым, рэжысёр, суаператар разам з В. Костаравым)
- «Партрэт не фоне замка» (1992, рэжысёр, аператар)
- «Дрывасек, дзядок і тутэйшыя» (1994, рэжысёр, аператар)
- «Конь неўтаймаваны» (1994, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, аператар)
- «Мастак Леанід Шчамялеў» (1998, відэафільм, аўтар сцэнарыя, рэжысёр, суаператар сумесна з В. Купрыянавым)
- «Паспець да ночы» (2001, відэафільм, рэжысёр).
Узнагароды і прызнанне
правіць- Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1974);
- Ордэн «Знак Пашаны» (1981)[2];
- Прэмія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (1997);
- Прызёр III Нацыянальнага кінафестывалю ў Брэсце «За ўклад у нацыянальную аператарскую школу» (1999);
- Прызёр Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі (2000).
Памяць
правіць- На Нацыянальным кінафестывалі (цяпер Рэспубліканскі) і Мінскім міжнародным кінафестывалі «Лістапад» устаноўлены прызы ім. Ю. А. Марухіна за ўклад у беларускі кінематограф і лепшую аператарскую працу.
- Жыццю і творчасці Ю. А. Марухіна прысвечаны дакументальныя відэафільмы:
- «Наш Юра» (2002, рэжысёр І. Волчак, Беларускі саюз кінематаграфістаў сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм»)
- «Ён недзе тут…» (2008, рэжысёр В. Шклярэўскі, Беларускі відэацэнтр).
- Ганаровы грамадзянін горада Мічурынск (2007)[2].
Зноскі
- ↑ Зараз — у Сасноўскім раёне, Тамбоўская вобласць, Расія.
- ↑ а б Юрий Марухин // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
Літаратура
правіць- Марухін Юрый Аляксадравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 465. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Мару́хин Юрий Александрович // Кино: Энциклопедический словарь. / Гл. ред. С. И. Юткевич; Редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. (руск.)
Спасылкі
правіць- Человек, который снимал кино Архівавана 10 лютага 2023. (руск.) // Беларускі Дом друку
- Юрий Марухин // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
- Марухин Юрий Александрович // Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия (руск.)