Юдзіф Самойлаўна Арончык

актрыса
(Пасля перасылкі з Ю. Арончык)

Юдзіф Самойлаўна Аро́нчык[1] (19 снежня 1908, Мінск — 3 чэрвеня 1993) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1938).

Юдзіф Самойлаўна Арончык
Дата нараджэння 19 снежня 1908(1908-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 чэрвеня 1993(1993-06-03) (84 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Марк Міхайлавіч Моін
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны артыст Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую драматычную студыю ў Маскве (1926, яўрэйская секцыя). Працавала ў Дзяржаўным яўрэйскім тэатры БССР (да 1949 года). У 1950—1956 гады ў Тэатры драмы і камедыі пра Белдзяржэстрадзе. У 1970—1990 гадах мастацкі кіраўнік Мінскага народнага тэатра мімікі і жэсту Беларускага таварыства глухіх.

Творчасць правіць

Мастацтва Арончык вызначалася разнастайнасцю фарбаў у абмалёўцы характараў, глыбокім пранікненнем у псіхалогію персанажаў. З лепшых роляў: Вера Паўлаўна («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А. Макаёнка), Голда («Тэўе-малочнік» паводле Шолам-Алейхема), Лаўрэнсія («Фуэнтэ Авехуна[en]» Лопэ дэ Вэгі), Мірандаліна («Карчмарка[ru]» К. Гальдоні).

Сям’я правіць

 
Юдзіф Арончык з мужам і сынам. 1938

У шлюбе з беларускім акцёрам Маркам Моінам мела сына Віктара.

Зноскі

Літаратура правіць