Ягаднае (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Я́гаднае[1] (трансліт.: Jahadnaje, руск.: Ягодное; да 1964 года — Апляўніца) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавета. Месціцца за 24 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 79 км ад Мінска, на рацэ Пціч.

Вёска
Ягаднае
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Апляўніца (да 1964 г.)
Водныя аб’екты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Ягаднае на карце Беларусі ±
Ягаднае (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Ягаднае (Пухавіцкі раён)
Ягаднае (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Ягаднае (Пухавіцкі раён)

Гісторыя правіць

Вядома ў пачатку XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

Да 5 мая 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Варашылаўскага сельсавета, пасля — у складзе Сінчанскага сельсавета[3].

У 1964 годзе назва вёскі была зменена з Апляўніцы на Ягаднае[4].

Насельніцтва правіць

  • 1908 год — 2 двары, 13 жыхароў
  • 2002 год — 1 двор, 1 жыхар
  • 2012 год — 0 жыхароў

Крыніцы правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 4 / [рэд. В.Л. Насевіч]. — Мінск: Белкартаграфія, 2018. — 270 с., іл. — ISBN 978-985-508-476-2. С. 19.
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Памяць 2003, с. 22.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць