Якаб Шпорэнберг (ням.: Jakob Sporrenberg; 16 верасня 1902, Дзюсельдорф — 6 снежня 1952, Варшава) — адзін з найвышэйшых афіцэраў СС, групенфюрар СС (1 студзеня 1940) і генерал-лейтэнант паліцыі (7 ліпеня 1943).

Якаб Шпорэнберг
ням.: Jakob Sporrenberg
Нараджэнне 16 верасня 1902(1902-09-16)[1]
Смерць 6 снежня 1952(1952-12-06)[1] (50 гадоў)
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Прыналежнасць Трэці рэйх
Званне  Групенфюрар СС,
 генерал-лейтэнант паліцыі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Якаб Шпорэнберг нарадзіўся 16 верасня 1902 года ў Дзюсельдорфе у сям’і садоўніка. 8 гадоў наведваў народную школу, а затым 3 года прафесійную школу ў Дзюсельдорфе, дзе навучаўся на механіка. З 1919 да 1921 года служыў у часцях Дабраахвотніцкага корпуса Усходняй памежнай варты (ням.: Grenzschutz Ost. У 1920 годзе быў удзельнікам Капаўскага путчу. У 1921 годзе уступіў у Нямецкі народны саюз абароны і наступу.

У 1922 годзе далучыўся да нацысцкага руху і ўступіў у НСДАП. Падчас Рурскага крызісу ў 1923 годзе ён быў затрыманы і асуджаны ў сакавіку 1924 года французскім ваенным судом да 2 гадоў зняволення і штрафу ў 1000 залатых марак за процідзеянне акупацыйнай адміністрацыі ў Руры. 25 жніўня 1925 года уступіў у СА і да верасня 1930 года лічыўся ў 39-м штандары СА. 15 снежня 1925 года паўторна ўступіў ў НСДАП (квіток № 25 585). З 1 жніўня 1929 года узначаліў Гітлер’югенд у Дзюсельдорфе.

Кар’ера ў СС правіць

1 кастрычніка 1930 года Шпорэнберг уступіў у СС (квіток № 3 809). З 15 снежня 1930 па 21 лістапада 1931 года ўзначальваў 54-ы штурм СС. З 21 лістапада 1931 па 4 ліпеня 1932 года — камандзір 1-га штурмбана 20-га штандара СС у Дзюссельдорфе. З 4 ліпеня 1932 па 20 ліпеня 1933 года — камандзір 20-га штандара СС. У 1933 выстаўляўся дэпутатам Рэйхстага. З 20 ліпеня 1933 па 20 верасня 1936 года — камандзір 20-га Абшніта СС (са штаб-кватэрай у Кіле), адначасова з лістапада 1933 па верасень 1936 года быў камандзірам гарнізона СС у Кіле. Увосень 1935 года прайшоў ваенныя зборы і атрымаў званне лейтэнанта рэзерву 26-га пяхотнага палка.

У 1937 годзе быў пераведзены ў сістэму РСХА інспектарам СБ і паліцыі бяспекі ў Кёнігсбергу. У красавіку 1938 г. абраны дэпутатам Рэйхстага. З 26 верасня 1939 г. па 18 чэрвеня 1940 г. — камандзір оберабшніта СС «Рейн» (штаб-кватэра у Вісбадэне), адначасова з 1 кастрычніка 1939 г. па 24 ліпеня 1940 г. — найвышэйшы кіраўнік СС і паліцыі вобласці «Рэйн». З 18 чэрвеня 1940 г. па 30 красавіка 1941 г. — камандзір адпаведнага оберабшніта «Паўночны ўсход» (са штаб-кватэрай у Кёнігсбергу), а з 21 чэрвеня 1940 г. па 1 траўня 1941 г. — найвышэйшы кіраўнік СС і паліцыі ў вобласці «Паўночны ўсход». У 1940 г. у складзе частак СС удзельнічаў у баях на Заходнім фронце. У траўні — чэрвені 1941 г. прайшоў стажыроўку ва Паліцыі парадку і РСХА. З 21 ліпеня па 14 жніўня 1941 г. — кіраўнік СС і паліцыі ў Генеральнай акрузе Беларусь (са штаб-кватэрай у Мінску). Адначасова з жніўня 1941 года камандзіраваны ў штаб СС, які займаўся барацьбой з партызанамі на Усходзе. Адзін з найбліжэйшых супрацоўнікаў Эрыха фон дэм Бах-Зелеўскага. Кіраваў барацьбой з партызанамі і правядзеннем карных аперацый у Мінскай акрузе. У прыватнасці займаўся стварэннем на базе тутэйшых паляўнічых суполак СС спецыяльных атрадаў па вынішчэнню парашутных дэсантаў.[5][6]

Да сакавіка 1943 года быў афіцэрам для асабліва важкіх даручэнняў пры імперскім камісары Украіны Эрыху Коху. Адзін з арганізатараў нацысцкага тэрору на Поўдні Расеі. 16 жніўня 1943 г. быў прызначаны кіраўніком СС і паліцыі ў Люблінскім раёне. У лістападзе правёў аперацыю «Свята ўраджаю» (ням.: Ernetefest, у ходзе якой у канцлагеры Майданек, Траўнікі і Панятова было накіравана 22—23 тыс. габрэяў. 22 ліпеня 1944 г. са сваім штабам пакінуў Люблін і быў накіраваны на кіраўніцтва будаваннем умацаванняў па лініі Вісла — Ніда у Радамскім раёне. 5 лістапада 1944 г. тэлефонным званком з Кракава атрымаў распараджэнне прыбыць у Нарвегію, 8 лістапада прыбыў у Кёнігсберг для сустрэчы з найвышэйшым кіраўніком СС і паліцыі Нарвегіі Вільгельмам Рэдысам, які знаходзіўся на лячэнні ў лякарні. 13 лістапада з Рэдысам і Хайнцам Рохам, прызначаным кіраўніком СС і паліцыі ў Паўночнай Нарвегіі, вылецеў у Осла. Пасля прыёму ў Тэрбавена рушыў у васьмідзённы інспекцыйны тур па Паўночнай Нарвегіі. З 21 лістапада 1944 г. па травень 1945 г. — кіраўнік СС і паліцыі ў Паўднёвай Нарвегіі[7].

Арышт, суд і пакаранне правіць

11 траўня 1945 г. арыштаваны заходнімі саюзнікамі ў Нарвегіі і пераведзены ў спецыяльны лагер (англ.: Special Camp XI для ваеннапалонных ў Паўднёвым Уэльсе. 3 кастрычніка 1946 г. пераведзены у Лонданскую акружную турму, пасля быў перададзены польскім ўладам. У 1950 г. стаў перад польскім судом у Варшаве і за планаванне і ўдзел у аперацыі «Свята ўраджаю» прысуджаны да смяротнай кары праз павешанне. 6 снежня 1952 г. прыгавор быў прыведзены ў выкананне[8].

У культуры правіць

Шпорэнберг паслужыў прататыпам для обергрупенфюрара СС Якаба Спорэнберга з прыгодніцкага рамана Джэймса Ролінса «Чорны ордэн». У рамане ён носіць званне обергрупенфюрара СС, хоць яго сапраўднае званне — групенфюрар СС[9].

Узнагароды правіць

Зноскі правіць

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  4. а б Dienstaltersliste der Schutzstaffel der NSDAP, Stand vom 1. Dezember 1936 — 1936.
  5. Германский оккупационный режим на территории Белоруссии
  6. Овидий Горчаков «Лебединая песня»
  7. Prof. Dr. Bohn. Der Sporrenberg-Bericht. Ein Dokument aus dem Innern des SS-Apparates, in: HMRG, Heft 2 / 1993, S. 250-77
  8. ISLAND FARM SPECIAL CAMP: XI(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2012. Праверана 2 жніўня 2019.
  9. Джеймс Роллинс «Черный орден»

Спасылкі правіць