Яленка
рака ў Беларусі
Яле́нка — рака ў Крычаўскім і Чэрыкаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Волчас (прыток ракі Сож, басейн Дняпра).
Яленка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 15 км |
Басейн | 41 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны захад ад вёскі Дарагая |
• Каардынаты | 53°43′20,10″ пн. ш. 31°30′40″ у. д.HGЯO |
Вусце | Волчас |
• Месцазнаходжанне | каля былой вёскі Камаровічы |
• Каардынаты | 53°39′01″ пн. ш. 31°28′32″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,7 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волчас → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Крычаўскі раён, Чэрыкаўскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 15 км (6 км на тэрыторыі Крычаўскага раёна). Плошча вадазбору 41 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 м/км. Выток ракі знаходзіцца за 1,8 км у напрамку на захад ад вёскі Дарагая (Крычаўскі раён). Упадае ў Волчас каля былой вёскі Камаровічы, прыкладна за 2,5 км на поўнач ад вёскі Зоры (Чэрыкаўскі раён). Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Прыток — рака Лена (злева). У вярхоўі перасыхае.
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 459. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19. 20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-76. выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-75. выданне 1982 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-77. выданне 1982 г. (руск.)