Ямна (возера)
Я́мна — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 27 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, на 3 км на паўночны захад ад вёскі Шарстова.
Ямна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 161,6 м |
Даўжыня | 1,56 км |
Шырыня | 0,72 км |
Плошча | 0,92 км² |
Аб’ём | 0,00215 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 4,92 км |
Найбольшая глыбіня | 3,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,3 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | прэснае |
Салёнасць | 0,13—0,14 ‰ |
Празрыстасць | 0,8 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 13,4 км² |
Упадаюць | ручаі |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні возера складае 0,92 км². Найбольшая глыбіня 3,8 м, сярэдняя 2,3 м. Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,72 км. Даўжыня берагавой лініі 4,92[1] км. Аб’ём вады 2,15 млн. м³. Плошча вадазбору 13,4 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м (на паўночным ўсходзе да 12 м, стромкія), параслі лесам. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, у прыбярэжнай частцы да глыбіні 2 м выслана пяском і апясчаненым ілам, глыбей сапрапелем. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 60 м, зарастае да глыбіні 2 м. Упадаюць 6 ручаёў, выцякае ручай Язьмянок у возера Усвеча .
У возеры водзяцца лешч, шчупак, гусцяра, плотка, краснапёрка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура
правіць- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 267. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Возера Ямна Архівавана 15 сакавіка 2013.